Свет99

Дональд Трамп зарэгістраваў у Беларусі свой таварны знак

Прэзідэнт ЗША хоць сёння мог бы пачаць у Беларусі вытворчасць імянной гарэлкі або будаўніцтва імяннога гатэля. Рэч у тым, што на тэрыторыі нашай краіны Дональд з'яўляецца ў гэтых і шэрагу іншых сектарах уладальнікам абароненага таварнага знака Trump.

Такую інфармацыю Myfin.by выявіў у базе дадзеных Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці - САІУ, або па-англійску WIPO.

Гаворка ідзе пра дзве міжнародныя рэгістрацыі. Адна распаўсюджваецца на гарэлку, другая - на паслугі ў сферы нерухомасці (будаўніцтва і фінансаванне жылых і камерцыйных аб'ектаў), а таксама на забаўляльныя, гатэльныя і рэстаранныя паслугі плюс на камп'ютарныя гульнявыя праграмы.

У базе дадзеных САІУ сказана, што ўладальнік таварнага знака Trump — Дональд Джон Трамп, які пражывае па адрасе Нью-Ёрк, Пятая авеню, 725. Давераная асоба - Патрыс Пі Джын з Hughes Hubbard & Reed LLP.

Заяўка на прававую ахову ў Беларусі знака для гарэлкі была пададзеная ў лістападзе 2007-га і заканчваецца ў лістападзе 2017-га, для нерухомасці і чатырох іншых напрамкаў - у ліпені 2012 і ліпені 2022-га адпаведна.

Інфармацыю пра тое, што Дональд Трамп з'яўляецца ўладальнікам таварнага знака Trump у нашай краіне, Myfin.by таксама пацвердзілі ў беларускім Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці.

Дарэчы, як вынікае з дадзеных САІУ, такія заяўкі на прававую ахову знака Trump былі адначасова пададзеныя на тыя ж перыяды яшчэ ў шэраг постсавецкіх краін акрамя Беларусі. 

Каментары9

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць