Інцыдэнт адбыўся ўвечары 24 ліпеня. У Пінскае ГАУС паступіла паведамленне ад дырэктара кінатэатра «Перамога». Ён распавёў, што невядомы наведнік падчас кінасеансу ў 21.15 распыліў у зале газавы балончык. Работнікі кінатэатра аператыўна эвакуіравалі 46 чалавек. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Па гэтым факце праводзіцца праверка. Праваахоўнікі высвятляюць асобу хулігана, паведаміла БелТА.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары