Грамадства6666

У Магілёве больш не будзе імшы па-расейску

У кастрычніку летась у магілёўскім касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава пачалі нечаканы эксперымент — адну з нядзельных службаў перавялі на рускую мову. Імша праходзіла а 17:00. Такі эксперымент тлумачылі просьбай вернікаў расейскага паходжання.

У большасці касцёлаў Беларусі служба вядзецца па-беларуску ці па-польску. Руская мова ў касцёле — гэта навінка.

У гэтую нядзелю, 23 ліпеня, імшы па-расейску ў касцёле ўжо не адпраўлялі. У чым прычына гэтага? Мы спыталіся ў пробашча касцёла ксяндза Віталя Драздоўскага.

«У нас за расейскамоўную імшу адказваў такі ксёндз Вадзім, цяпер яго перавялі на Гродзеншчыну, — расказвае айцец Віталь. — У мяне выходзіць накладка, бо а 15 гадзіне яшчэ трэба ў Бялынічы».

Ці можна лічыць эксперымент з расейскай мовай удалай? «Людзі троху прыходзілі, а не сказаць, каб шмат. Можа, чалавек 10-15 штораз было. Не сказаць, што гэта павысіла колькасць прыхаджан», — падсумоўвае ксёндз Віталь Драздоўскі.

Каментары66

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць