Музыка22

Інтымна, жорстка і драматычна. Naka зрабіла песняю верш Валерыя Маракова

Гурт Naka прэзэнтуе ў межах праекту TuzinFM «(Не) расстраляная паэзія» кампазыцыю на верш Валерыя Маракова «Адыйшоўшым».

Валеры Маракоў пражыў яркае, але кароткае жыцьцё. Ягоныя вершы нахвальваў Максім Гарэцкі, ім апекаваўся Янка Купала, аднак савецкія крытыкі ня дужа прымалі ягоную паэзію. Пры жыцьці паэт выдаў чатыры зборнікі і меў багата плянаў, якім не было наканавана зьдзейсьніцца. Першы раз яго арыштавалі ў 1935-м — паэт толькі скончыў пэдунівэрсітэт і быў прыняты ў Саюз пісьменьнікаў. Праз тры месяцы вызвалілі з турмы, аднак у 1936-м арыштавалі зноў. Кажуць, ён насіў пры сябе наган у прадчуваньні арышту, зьбіраўся бараніць сябе са зброяй у руках. У 1937-м разам са 130 прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі Валерыя Маракова расстралялі ўначы 29 кастрычніка па надуманым абвінавачваньні. Паэту на той момант было толькі 28 год.

Сьпявачка Наста Шпакоўская адкрыла творчасьць Валерыя Маракова падчас працы над песьняю для праекту «(Не) расстраляная паэзія» і была надзвычай уражаная. «Мяне ўзрушыла ягоная паэзія і ягонае адчуваньне рэчаіснасьці. У вершы, на які мы вырашылі напісаць музыку, вельмі моцны і балючы пасыл у будучыню, прыватны і майданны адначасова зварот да чалавека і чалавецтва. Таму песьня атрымалася месцамі інтымная, месцамі жорсткая і драматычная», — кажа Наста. Гурт зьбіраецца выконваць яе на сваіх канцэртах і мяркуе ўключыць у свой будучы альбом.

ПАДТРЫМАЦЬ ПРАЕКТ НА TALAKA.BY

Наста Шпакоўская лічыць, што адзін з самых важных момантаў у творчасьці — адгукацца на балючыя тэмы. «Мы ўзялі ўдзел у гэтым праекце, каб зьвярнуць увагу на нашую жахлівую гісторыю і на тое, што здольны чалавек. Такія тэмы нельга замоўчваць і баяцца разварушыць, наадварот трэба распавядаць пра гэта з надзеяй, што яно ніколі не паўторыцца ізноў», — зазначае сьпявачка.

Падрабязьней пра жыцьцё і творчасьць Валерыя Маракова распавядзе дасьледчык Антон Рудак ў адкрытай лекцыі праекту «(Не) расстраляная паэзія» у кнігарні «Логвінаў» 6 кастрычніка. На лекцыі адбудзецца акустычная прэм’ера песьні «Адыйшоўшым».

НАБЫЦЬ КВІТОК НА КАНЦЭРТНУЮ ПРЭЗЭНТАЦЫЮ ПРАЕКТУ «(НЕ)РАССТРАЛЯНАЯ ПАЭЗІЯ»

Naka «Адыйшоўшым» (музыка гурту, словы Валерыя Маракова)

TuzinFM, фота «Арт-сядзібы»

На вашых магілах мы справім вясельле
І душы зальём старадаўнім віном.
Успомнім,
Як дні нашы ў нетры ляцелі,
Каб больш не вярнуцца ніколі ізноў.
Мы ў майскія ночы паплачам над вамі,
Раскажам вам вашы
Пачуцьці
І сны,
Як сэрца квітнее зарой і агнямі,
Як граюць жаданьні на струнах вясны.
А ў доўгія ночы зімовых ігрышчаў,
Пад дальнія скрыпкі начных палазоў
Раскажам,
Як вецер бязьлітасна сьвішча,
Цярушачы ў полі зьмярцьвелы свой боль…
Там хвойка
ўпала з надломаным крыкам.
Там сьвежай крывёй пралілася зара.
На захад узьняў хтось марозныя пікі
І кліча
ў бойку ўзбураны край.
Мы вучымся жыць.
Мы ствараем законы.
Мы марым аб дальняй нязнанай красе.
У бойку ідзём,
Паміраем з праклёнам,
І сьмерць нам вянкі на магілы нясе.
А можа быць, такжа
Праз слоту нядолі
Мы пойдзем,
Памром
І ня вернемся зноў.
Хтось будзе на нашых магілах вясной
Сьпяваць з захапленьнем пра шчасьце
І волю!

(1930)

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»22

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім канфіскаце прадаюць рэдкі для Еўропы Nissan, ды яшчэ і з правым рулём. Колькі просяць?3

Ваню Сцяцэнку з Гродна нарэшце ўвялі даражэнны прэпарат

У Бабруйску каля «Белшыны» пасялілася сям'я курапатак ФОТАФАКТ2

Адкрыты гей стаў наймаладзейшым у гісторыі прэм’ер-міністрам Нідэрландаў13

У Вялікабрытаніі знайшлі мужчыну з трыма пенісамі — і ён мог пра гэта не ведаць2

Знік беларус, які працаваў у Польшчы. Неўзабаве яго знайшлі мёртвым

Украінскія дроны ўдарылі па нафтаправодзе «Дружба» ў Татарстане5

Зяленскі: Каб вызваляць беларускіх палітвязняў, трэба знайсці, на каго іх памяняць11

Зяленскі: Я не буду казаць, якім спосабам, але нашыя людзі займаліся тым, каб тры-чатыры рэтранслятары ўжо не працавалі на тэрыторыі Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»22

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць