Улада6464

«Вярніце мне сына!» Яшчэ адна смерць салдата, гэтым разам — у Бярозе

Грамадства працягвае абмяркоўваць шакуючыя факты дзедаўшчыны ў Печах. Тым часам «Нашай Ніве» стала вядома пра смерць яшчэ аднаго салдата, 23-гадовага жыхара Барысава Генадзя Сарокіна, які праходзіў службу ў бярозаўскай часці СПА №48684.

Салдат памёр 2 верасня пры незразумелых абставінах і без сведкаў: нібыта быў у дзяжурстве на вышцы і раптоўна сканаў. 

Пра падзеі таго дня больш падрабязна нам расказаў ягоны брат, Аляксей.

«Я быў з бабуляй, нам тэлефануюць з часці і кажуць, што брат памёр, — кажа хлопец. — Мы не паверылі адразу. Ну як гэта «памёр»? Мы ж да яго на наступны дзень збіраліся ехаць, часта гасцявалі. Ён не скардзіўся ні на што: толькі мазь для нагі і таблеткі ад прастуды неяк прасіў за час службы».

Калі сям'я трохі выйшла з шоку, сваякі адразу паехалі з Барысава ў Бярозу.

Але цела ім не аддалі: маўляў, яно ў моргу. А морг закрыты на выходныя. Маці засталася начаваць у інтэрнаце ў Бярозе. Хоць салдат памёр у суботу, маці змагла ўбачыць яго цела толькі ў панядзелак.

«Афіцэры часці толькі сказалі, што да брата прыязджала хуткая, і дактары нібыта сказалі, што ў яго адарваўся тромб, ну і ўсё», — сказаў Аляксей.

«Пасля нейкі эксперт з морга сказаў, што ў брата былі сутаргі і прыступ эпілепсіі, бо язык прыкушаны. Але не было ў яго ніколі такога пры жыцці! Ні сутаргаў, ні эпілепсій. Я не веру», — рэзюмуе ён.

Мы спыталіся таксама ў маці хлопца, Святланы, што памятае яна, але размова была досыць цяжкай — жанчына ўвесь час галосіць.

«Армія загубіла майго сынка, — лямантавала яна. — Чаму ён памёр? Можа, вялікія нагрузкі давалі? Да войска ён ні на што не скардзіўся. Ну сэрца… Перад войскам была кепская кардыяграма, яму тыдзень сказалі перачакаць, ну і праз тыдзень усё было нармальна — 23 лістапада ён пайшоў, праз год меўся вярнуцца [далей плач, неразборліва]».

У чым прычына смерці? — спыталіся мы.

«Нам пазванілі і сказалі — «тромб», больш нічога. З іх словаў, ён памёр між дзвюма і трыма гадзінамі. Пазванілі каля пяці гадзін. Чаму так доўга? Што вы там рабілі? Чаму адразу не паведамілі? Чаму? Я сына ўбачыла ўжо ў панядзелак — вельмі прасіла, ледзь пусцілі. Ён ляжаў у адзенні. На левай скроні была драпіна, нос падраны. Ці гэта ён спачатку падаў, а потым памёр, ці ўжо пасля ўпаў… Але ці падаў ён увогуле? Я не ведаю! Раней ніякіх прыступаў у нас не было, ніякіх стратаў прытомнасці, ні ў школе, ні ва ўніверсітэце… А тут — імгненная смерць, як так магло быць, людзі?.

Ён праляжаў жа колькі… Я не магу нават сказаць, ці былі ў яго нейкія пашкоджанні. Бо ў моргу рэзалі, ускрывалі, усю галовачку парэзалі, грудкі парэзалі, на грудзях швы, дзе ты там ужо што ўгледзіш? Што я ўбачу? Нічога… [плача]».

На дзедаўшчыну, кажа маці, салдат скардзіўся толькі спачатку.

«Ну казаў, што яна [дзедаўшчына] ёсць, што адразу былі там нейкія разборкі. Грошы давала яму, мільён-два на старыя. Але так, каб з яго патрабавалі грошы, то ён не казаў…», — дадае яна.

Хаця прайшло ўжо больш за паўтара месяцы ад моманту смерці, афіцыйнай прычыны дагэтуль няма — у пасведчанні, як кажуць сваякі, напісана «прычыны смерці высвятляюцца».

«Мне не важна, што напішуць. Напішуць, што за-хо-чуць! А мне вярніце сына, вярніце сына!» — плача маці, гаварыць з ёй цяжка.

У Міністэрстве абароны пакуль гэта не каментуюць — нам параілі звярнуцца да іх пазней, калі яны ўдакланяць.

Як даведалася «Наша Ніва», на тыя дзяжурствы хлопцы ў часці №48684 заступаюць раніцай, з узыходам сонца.

Генадзь Сарокін заступаў на г.зв. «вышку візуальнага назірання» — глядзеў на неба з біноклем, прасцей кажучы.

І вось у гэты момант — калі салдат быў адзін і нікога побач не было, ён нібыта і памёр — знайшоў яго цела саслужывец, які заступаў на пост пасля яго.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары64

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць