Кандыдат ад кіроўнай партыі «Грузінская мара» Каха Каладзэ абраны мэрам Тбілісі, паведамляюць Навіны Грузіі.
Паводле папярэдніх дадзеных ЦВК Грузіі, Каладзэ перамог на выбарах з вынікам 51,06% галасоў. Незалежны кандыдат Алека Элісашвілі стаў другім, набраўшы 17,46%.
Да абавязкаў Каладзэ прыступіць раней за 12 лістапада.
Каха (Кахабер) Каладзэ — адзін з самых вядомых грузінскіх футбалістаў. Выступаў за «Дынама» Тбілісі, «Дынама» Кіеў, у «Мілане» гуляў з 2001 па 2010 гады. Гуляў у «Джэноа».
З завяршэннем футбольнай кар'еры заняўся палітыкай і ўступіў у шэрагі апазіцыйнага на той час руху «Грузінская мара», заснаванага мільярдэрам Бідзіна Іванішвілі. Займаў пасады віцэ-прэм'ера і міністра энергетыкі Грузіі.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Каментары