Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1212

Біць ці ня біць?

На дзень салідарнасьці ўлады не ўтрымаліся, каб не надаваць кухталёў апазыцыі. Як будзе 28-га? Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

На дзень салідарнасьці улады не ўтрымаліся, каб не надаваць кухталёў апазыцыі. Як будзе 28-га?

Увогуле наконт здольнасьці цяперашняй улады "перакавацца" ні ў кога ілюзіяў няма. Захад таксама не падманваецца, а толькі мае пэўны разьлік (кодавая назва — "Акно магчымасьцяў").

Дэ-факта замер дэмакратычнасьці на сёньняшні дзень зьведзены да ацэнак па шкале брутальнасьці: болей ці меней у параўнаньні з тым, як было раней. Кандыдатаў ня б'юць дручкамі — ужо прагрэс!

Мікратэстам сталі і паводзіны спэцназу ў дачыненьні да ўдзельнікаў традыцыйнага ланцуга неабыякавых. Вынік: ад спакусы пашкуматаць апазыцыянэраў сілавікі не ўтрымаліся. Хаця ніякай пагрозы грамадзкай стабільнасьці купка людзей з партрэтамі, канечне ж, сабой не ўяўляла.

Наўрад ці з самых высокіх кабінэтаў спускалі арыенціроўку разьбіць акуляры Вінцуку Вячорку або даць у пахвіну ягонаму сыну. Тут ужо хто патрапіў пад раздачу. Але факт тое, што і загаду не чапаць пальцам яўна не было. Ну а сілавікі ў вулічнай дыскусіі з філёлягамі доўга не разважаюць: хто на што вучыўся…

Такім чынам, дылема: спадабацца замежнікам ці чарговы раз даць па мазгах апазыцыянэрам — пакуль што вырашаецца на карысьць другога варыянту.

Цяпер пытаньне такое:

што будуць рабіць вярхі з плошчай увечары 28 верасьня?

Яна наўрад ці акажацца шматлікай. Чаму — асобная тэма. Лідэры тытульнай апазыцыі, зь якімі я размаўляў, выдатна ўсьведамляюць, што ўражальнай колькасьці пратэстоўцаў не зьбяруць.

Я ім кажу: дык тады заклік нетэхналягічны, прапаганда толькі атрымае падставу зноў сказаць пра "купку адмарозкаў". Адказваюць: ну, ёсьць яшчэ маральны імпэратыў! Вунь як СССР душыў Праскую вясну, толькі восем чалавек выйшлі на Красную плошчу, але ж гэта была гістарычная акцыя!

Аргумэнт, безумоўна, моцны. Праўда, такім чынам лідэры тытульнай апазыцыі ставяць сябе на адну роўніцу з дысыдэнтамі. Мо' так яно дэ-факта і ёсьць?

Зрэшты, гэта ўжо асобная тэма. Карацей, плошча будзе ня надта шматлікай, але нейкая карцінка для замежжа атрымаецца. Два варыянты. Першы: апазыцыі дадуць карт-блянш, як летась падчас Эўрапейскага маршу, калі на Кастрычніцкім пляцы ўвогуле не было фігураў з гумавымі "дэмакратызатарамі". Варыянт другі: разгоняць (ці рассеюць на подступах).

На адной шалі, такім чынам, жаданьне здаць залік Захаду, на другой — не даваць слабіны ў вачох айчыннай публікі.

У выніку можна будзе ацаніць ступень здольнасьці да мімікрыі. І ня болей.

А вось як ацэніць сюжэт выбараў улучна з плошчай Захад — гэта ўжо асобная інтрыга.

Найхутчэй што яму давядзецца выбіраць між двума ліхамі, праз калізію між палітычным прагматызмам і каштоўнасьцямі.

Для ўладаў жа гамлетаўскае пытаньне гучыць так: біць ці ня біць? Вось і ўся дэмакратызацыя.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

Варшава аслабляе дыпламатычны ігнор Мінска. Упершыню пасля 2020‑га сустрэліся міністры замежных спраў Беларусі і Польшчы 14

Які вінаград больш карысны: цёмны ці зялёны, з костачкай ці без?5

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе11

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць