Свет77

Фэйсбук: Расійскую палітычную рэкламу ўбачылі 126 мільёнаў амерыканцаў

Колькасць карыстальнікаў сацыяльнай сеткі «Фэйсбук», якія ўбачылі расійскую палітычную рэкламу падчас прэзідэнцкай гонкі ў ЗША, склала каля 126 млн чалавек. Такія дадзеныя, па інфармацыі СМІ, кампанія прадставіць на слуханнях у сенаце ў аўторак.

Як паведамляе агенцтва Рэйтэр, што азнаёмілася з паказаннямі галоўнага юрысконсульта фэйсбука Коліна Стрэтча, у кампаніі высветлілі, што з чэрвеня 2015 г. па жнівень 2017-га з акаўнтаў, звязаных з расійскім «Агенцтвам інтэрнэт-даследаванняў» (IRA), таксама вядомым як «фабрыка троляў», было апублікавана 80 тысяч пастоў.

Як адзначаюць у фэйсбуку, у большасці з іх закраналіся сацыяльныя і палітычныя пытанні, якія выклікаюць рознагалоссі ў ЗША.

Гэтыя допісы, па дадзеных кампаніі, убачылі каля 29 мільёнаў чалавек. А ў выніку перапостаў паведамленняў аўдыторыя расійскай палітычнай рэкламы павялічылася да 126 млн чалавек, што складае каля 40% насельніцтва ЗША, адзначае агенцтва Блумберг.

Усяго за месяц да выбараў, у кастрычніку 2016 года, у «фэйсбуку» былі заблакаваныя 5,8 млн акаўнтаў, якія распаўсюджвалі такія паведамленні. Акрамя таго, былі выдаленыя 170 акаўнтаў у Інстаграме, дзе былі апублікаваныя 120 тыс. паведамленняў.

Па дадзеных крыніцы Рэйтэр, твітар, прадстаўнікі якой таксама выступяць у аўторак у сенаце, выявіла амаль 3 тыс. такіх акаўнтаў.

У кампаніі Google таксама лічаць, што праз відэахостынг YouTube распаўсюджвалася палітычная рэклама ў інтарэсах Расіі.

У Google налічылі 18 створаных для гэтых мэтаў каналаў. У іх былі апублікаваныя больш за тысячу відэаролікаў агульнай працягласцю 43 гадзіны. З чэрвеня 2015 года па лістапад 2016 года гэтыя каналы атрымалі 309 тыс. праглядаў. Усе яны пасля былі заблакаваныя.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара1

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Усе навіны →
Усе навіны

Кая Калас: Расія пралічылася, зрабіўшы стаўку ў перамовах толькі на ЗША

Лідары краін ЕС папросяць Зяленскага змякчыць крытыку Трампа4

У Польшчы збіраюцца павялічыць суму, якую замежнікі павінны мець для ўезду3

Еўрасаюз прапанаваў альтэрнатыву Starlink для Украіны4

Лукашэнка прапанаваў аддаць частку Верхнядзвінскага раёна бізнэсмену Вараб'ю12

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Адэскай вобласці2

Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно12

Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара1

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць