Свет2323

Тэрэза Мэй назвала дзеянні Расіі «пагрозай міжнароднаму парадку»

Тэрэза Мэй абвінаваціла Расію ў «маштабных» умяшаннях у выбары іншых дзяржаў, а таксама ў памнажэнні фальшывых навін. Усе гэтыя дзеянні Масквы, на думку брытанскага прэм'ера, «пагражаюць міжнароднаму парадку»

AP

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй выступіла супраць «маштабных» дзеянняў Расіі, якія «пагражаюць міжнароднаму парадку». Ад яго, як заўважыла палітык, залежныя астатнія заходнія краіны. У прыватнасці, Маскву прэм'ер абвінаваціла ва ўмяшанні ў выбары іншых дзяржаў, а таксама ў памнажэньні «фальшывых навінаў». Пра гэта яна заявіла падчас выступу на бяседзе, які зладзіў лорд-мэр лонданскага Сіці, піша газета The Guardian.

Пералічваючы спробы Расіі «падарваць у апошнія гады заходнія інстытуты», яна сказала: «У мяне вельмі простае пасланне для Расіі. Мы ведаем, што вы робіце. І вам гэта [ажыццявіць] не ўдасца». Масква, як заўважыла Мэй, «недаацэньвае ўстойлівасць дэмакратый» краін Захаду, а таксама «пастаяннае прыцягненне свабодных і адкрытых таварыстваў» і «прыхільнасць заходніх краін да альянсаў, якія іх звязваюць».

«Вялікабрытанія стане рабіць усё неабходнае для самаабароны, а таксама будзе працаваць з саюзнікамі, каб паступаць [з Расіяй] аналагічным чынам», - падкрэсліла Мэй, папракнуўшы Маскву ва ўмяшанні ў выбары розных дзяржаў, а таксама ў «насаджэньні фальшывых навін» і хакерскіх атаках на Міністэрства абароны Даніі і Бундэстаг.

Лондан, як дадала прэм'ер, не жадае «вяртацца да халоднай вайны [з Расіяй] ці ж знаходзіцца ў стане пастаяннай канфрантацыі». Аднак, калі Расія працягне рэалізоўваць сваю цяперашнюю палітыку і працягне «бягучы курс», Вялікабрытанія павінна будзе абараняць інтарэсы сваёй краіны, Еўропы, а таксама ўсяго свету, заявіла Мэй.

Яе словы рэзка кантрастуюць з рэмаркамі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які на мінулым тыдні заявіў, што ён верыць Пуціну, калі той запэўнівае, што расійскія ўлады не ўмешваліся ў амерыканскую прэзідэнцкую кампанію.

Міністр замежных спраў Брытаніі Барыс Джонсан павінен наведаць Расію ў наступным месяцы.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запатрабаваў ад Ірана спыніць спаганяць плату за праход суднаў праз Армузскі праліў4

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу28

У адной з вёсак пад Мінскам з'явіўся музей дарожных знакаў. Іх тут некалькі, ёсць нават «пешаходны пераход»

Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»6

Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 30 нелегалаў, якія вылазілі з падкопу на мяжы4

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць