Мінская міліцыя канфіскавала ў адным з бараў па вуліцы Зыбіцкай алкаголь без акцызных марак, які служыў сыравінаю для прыгатавання алкагольных напояў, паведамляе ГУУС сталіцы.

Канфіскаваны алкаголь ацанілі ў 5.218 рублёў (64 бутэлькі гатовай прадукцыі коштам больш за тысячу беларускіх рублёў і спіртазмяшчальная вадкасць на суму 4.200 рублёў).
Уладальнікі бара адкажуць паводле артыкула аб парушэнні парадку абароту алкагольнай прадукцыі, што караецца штрафам у памеры да трохсот базавых велічынь з канфіскацыяй напояў, што ўвозяцца, перавозяцца, захоўваюцца або рэалiзуюцца, а таксама выручкі, атрыманай ад іх рэалізацыі.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары