Афіша

У «Крамбамбулі» тры новыя вакалісты: Стыльскі, Дзянісаў, Клюеў

Толькі 2 дні засталося да вялікага святочнага канцэрта гурта «Крамбамбуля» з праграмай «Партызаны каляднага лесу». Напярэдадні канцэрта 21 снежня ў Prime Hall калектыў абвясціў пра пашырэнне складу.

Адмыслова для гэтага выступу гурт рыхтуе новую праграму і канцэптуальнае шоу з дэкарацыямі. Прагучаць усе самыя драйвовыя песні з шасці альбомаў «Крамбамбулі», а таксама святочныя і рамантычныя. Некаторыя давялося нават развучыць наноў — яны не гучалі больш па 5—7 гадоў. Але гэта і блізка не ўсё, што чакае публіку.

— Напярэдадні вялікага святочнага сходу ў наш партызанскі атрад залічаны тры новыя байцы-вакалісты. Гэта ўжо вядомыя па музычных змаганнях Юрый Стыльскі («Дай дарогу»), Пётр Клюеў (гурты Amplituda Smielasci і ЛСП), а таксама Алесь Дзянісаў (Dzieciuki). Ніхто з іх з «Крамбамбуляй» раней не спяваў, але мы добра ведаем іх здольнасці і ўпэўненыя, што гэта будзе моцна! — напісана ў паведамленні гурта на Facebook. 

Акрамя таго, падчас канцэрту адбудзецца ўручэнне медалёў і ордэнаў атраду «Крамбамбуля»: «За добрыя справы, пра якія не напішуць у СМІ». Узнагароды вырабленыя з экалагічнага і высакаякаснага матэрыялу — беларускага дрэва. Кандыдатаў цягам 10 дзён мог прапанаваць кожны ахвочы.

Сярод пераможцаў хлопчык Цімафей, які выратаваў і выгадаваў вулічнага ката (ён атрымае «Ордэн Міколкі Паравоза»), жаночы партызанскі атрад, які гадуе трох дзяцей (медалі «За лясное братэрства»), а таксама дзяўчына Валянціна, якая дапамагае сябрам, незнаёмым людзям і ніколі не здаецца («Ордэн дзеда Талаша).

Ёсць сярод пераможцаў і зусім сур’ёзныя людзі: «Ордэн зялёнага дуба» атрымае Павел Падкарытаў — мецэнат, які адрадзіў аграсядзібу ў Падароску; медалямі «За нашу і вашу свабоду» ўганаруюць Змітра Юркевіча, які шмат зрабіў дзеля папулярызацыі гістарычнай постаці Тадэвуша Рэйтана, і яго сябра Змітра Дразда, які адчыніў грамадскасці шмат новых фактаў пра класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Квіткі на канцэрт 21 снежня можна набыць на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама на сайце Primehall.by і ў касах клуба. Кошт квіткоў: танцпляц — 40 руб., сядзячыя — ад 42 руб. Ёсць варыянты для групавых замоваў. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх19

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць