Грамадства22

Міліцыянт зафіксаваў ускрыцьцё скрынкі і ўкідваньне туды бюлетэняў

Учора на менскім выбарчым участку № 463 на Нямізе падпалкоўнік крымінальнага вышуку Казлоў падчас абедзеннага перапынку зафіксаваў ускрыцьцё ўрны і ўкідваньне туды бюлетэняў.

Учора на менскім выбарчым участку № 463 на Нямізе падпалкоўнік крымінальнага вышуку Казлоў падчас абедзеннага перапынку зафіксаваў ускрыцьцё ўрны і ўкідваньне туды бюлетэняў, паведаміў «Нашай Ніве» сябар АГП Міхась Пашкевіч.

Паводле Пашкевіча, міліцыянт засьведчыў пра парушэньне выбарчага заканадаўства свайму начальству. Нібыта нават быў напісаны рапарт. Сёньня на ўчастку Казлова ніхто ня бачыў.

Як паведамляюць праваабаронцы, сёньня падпалкоўнік быў выкліканы ў РУУС Цэнтральнага раёну сталіцы, дзе ад яго запатрабавалі адмовіцца ад сваіх намераў, пагражаючы нядобрымі наступствамі. Пасьля таго, як Казлоў адмовіўся ад такіх прапановаў, пратакол было вырашана скласьці ўжо на яго за «перашкоды ў працы камісіі».

Міхась Пашкевіч зьбіраецца зьвяртацца са скаргай у Генэральную пракуратуру па дадзеным факце.

Нагадаем, што ўчора назіральнік ад АГП Віталь Стажараў прадставіў фотафакты ўскрыцьця ўрны на выбарчым участку № 456.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй30

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам21

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

Як будзе выглядаць машына для кантролю аплаты парковак у Мінску1

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

«Арыён» адолеў ужо больш за палову адлегласці да Месяца

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй30

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць