У Менску выбарцаў заваблівалі народнымі сьпевамі.
Участак для галасаваньня, разьмешчаны ў беларускамоўнай гімназіі нумар 23 ля плошчы Якуба Коласа ў Менску, сёньня вабіў выбарцаў народнымі сьпевамі. «Па грыбы пайшла, заблудзілася!» – бойка выводзілі дзяўчаты на радасьць бабулькам, якія прыйшлі выканаць свой грамадскі абавязак. А як зацягвалі тужлівае «няхай мая родна знае, як я пагібаю!» дык міжволі думалася: чым ня гімн для беларускай дэмакратыі?
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары