Улада3030

Строгі адбор, новая зброя і гатоўнасць супрацьстаяць гібрыдным выклікам. Раўкоў расказаў, як будзе рэфармаваць войска

У рамках прэс-канферэнцыі да «стагадовага юбілею Узброеных сіл Беларусі» міністр абароны Андрэй Раўкоў расказаў пра тое, куды рухаецца беларускае войска.

Раўкоў назваў асноўнай задачай — стварэнне кампактнага і мабільнага войска да 2020 года. У прыватнасці, ухіл будзе рабіцца на здольнасць супрацьдзеяння гібрыдным выклікам, на развіццё інфармацыйнага супрацьстаяння, а таксама на ўмацаванні сіл спецыяльных аперацый і ўдасканаленні сістэмы тэрытарыяльнай абароны.

«Праводзіцца аптымізацыя і пераўзбраенне. З улікам мэтавага пераўзбраення плануецца давесці долю сучасных узбраенняў у войску да 50%», — сказаў Раўкоў.

Міністр паведаміў, што плануецца закупіць і размясціць пад Астраўцом батарэю ТОР М-2. Разам з тым ён звярнуў увагу, што Расія пакуль не можа паставіць Беларусі самалёты Су-30, бо не можа іх вырабіць — некаторыя дэталі трапілі пад заходняе эмбарга.

Раўкоў назваў важным павелічэнне колькасці баявога кампаненту і здольнасці часцей да аўтаномных дзеянняў.

Міністр паведаміў пра пастрожванне адбору прызыўнікоў на ўзроўні ваенкаматаў і камплектацыю часцей сістэмамі відэаназірання. «Але і камеры — гэта не панацэя, самае важнае — выхаванне», — сказаў ён.

А вось смартфоны ў войску не дазволяць, бо іх тэхнічныя магчымасці ствараюць пагрозу бяспецы.

Разам з гэтым Раўкоў расказаў, што была праведзена шырокая праверка ўсіх ваенных часцей, больш за 100 чалавек у 2017 годзе звольнены з войска праз псіхічныя праблемы.

Закрануў міністр і тэму Данбаса:

«У штаце 103-й брыгады мы маем міратворчую роту. Склад — 100 чалавек, 50 з якіх у сталым складзе, 50 — у пераменным. Яны вывучаюць англійскую мову, праходзяць навучанне ў розных дзяржавах і могуць выконваць задачы ў любым рэгіёне свету. Але тут трэба некалькі абавязковых умоваў, каб паехаць у Данбас: рашэнне Рады бяспекі ААН, згода краіны, куды ўводзяць войскі, а з нашага боку — рашэнне кіраўніка дзяржавы. І кожны чалавек, які едзе, павінен згоду сваю выказаць», — сказаў ён.

Раўкоў пракаментаваў і словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў войска не варта забіраць хлопцаў, калі яны — адзіныя дзеці ў сем'ях:

«Гэта было не ўказанне, а думка, выказаная ўслых. У нас кожны пяты хлопец — адзін у сям'і. Трэба канструктыўна падыходзіць да гэтага пытання», — сказаў ён.

Калі генералы ў нас загавораць па-беларуску?

«А гэта трэба? Прыходзяць да мяне маладыя людзі і спрабуюць размаўляць па-беларуску. Але ж заўважны акцэнт, — наракае Раўкоў. — Калі гаварыць, то літаратурна, а не толькі каб паказаць, што я па-беларуску размаўляю».

Каментары30

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць