Грамадства9999

Кіраўнік мінскага офіса Juno: Я шкадую пра агрэсіўнае выказванне праграміста Кірыленкі, але ён вольны пісаць, як хоча

Кіраўнік мінскага аддзялення кампаніі Juno Аляксей Мінкевіч выказаўся наконт брыдкага запісу свайго падначаленага Андрэя Кірыленкі.

Аляксей Мінкевіч. фота Dev.by

Нагадаем, той напісаў пра святкаванне стагоддзя БНР каля Опернага тэатра наступныя словы: «Каб там штосьці ўзарвалі, каб іх гнілыя вантробы на некалькі кіламетраў разляцеліся».

Андрэй Кірыленка.

«Кампанія Juno, як міжнародная тэхналагічная кампанія, была і застаецца па-за палітыкай. Мы не навязваем сваім супрацоўнікам пэўных поглядаў на тыя ці іншыя рэчы і не сочым за тым, што яны пішуць у сацсетках — у пытаннях, якія не датычацца працоўных момантаў, яны вольныя выказвацца, як захочуць. Гэта тая свабода, за якую ў тым ліку цэняць працу ў кампаніі, — гаворыцца ў пісьмовым адказе Аляксея Мінкевіча. — 

Разам з тым, я, вядома, разумею, што такое агрэсіўнае выказванне супрацоўніка, хай і прыватнае, хочацца звязаць з кампаніяй. І што ўсё роўна, пра што яно было і супраць каго было накіравана, усё роўна, у каго якія погляды на жыццё — у той форме, у якой яно выказана, сапраўды можа абразіць нават тых, хто прачытаў яго выпадкова.

Таму як чалавек я шчыра шкадую аб тым, што яно з'явілася — нягледзячы на тое, што ні кампанія, ні я асабіста не маем да гэтага дачынення».

* * *

Juno — праект, які спрабуе кінуць выклік сусветна вядомаму сэрвісу Uber.

Каментары99

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць