Bloomberg падлічыў, што фінансавыя страты ў панядзелак панеслі 26 з 27 найбагацейшых расіянаў, уключаных у індэкс мільярдэраў, складзены агенцтвам. Усяго на фоне падзення фондавага рынку яны страцілі $ 16 млрд.

Bloomberg
Самай вялікай сумы — $ 2,25 млрд — пазбавіўся асноўны ўладальнік «Нарыльскага нікеля» Уладзімір Патанін, які не быў унесены ў санкцыйны спіс.
Следам за ім ідзе прэзідэнт ЛУКОЙЛа Вагіт Алякпераў, страты якога склалі $ 1,37 млрд. На трэцім месцы — Віктар Вексельберг ($ 1,28 млрд).
Што тычыцца Алега Дзерыпаскі, то Bloomberg ацаніў яго страты ў панядзелак у $ 905 млн, а сукупныя страты з пятніцы - у $ 2 млрд.
Напярэдадні Forbes падлічыў, што 50 найбагацейшых расіянаў за дзень страцілі больш за $ 11,7 млрд.
Каментары