Меркаванні22

Крамлёўскі палітоляг: Наўпроставае фінансаваньне саюзьнікаў — стратэгічная задача

Галоўны рэдактар часопіса «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў мяркуе, што расейскаму кіраўніцтву варта задумацца пра больш гнуткія мэтады барацьбы за сфэры ўплыву.

Галоўны рэдактар часопіса «Россия в глобальной политике» Фёдар Лук’янаў мяркуе, што расейскаму кіраўніцтву варта задумацца пра больш гнуткія мэтады барацьбы за сфэры ўплыву. «Даўно вядома, што расейскай палітыцы крытычна бракуе «мяккай сілы», то бок эфэктыўных сродкаў распаўсюду свайго ўплыву акрамя палітыка-эканамічнага ціску. Прадэманстраваўшы здольнасьць прымяняць «жорсткую сілу» ў ходзе вайны з Грузіяй, Масква ў той жа час сутыкнулася зь межамі сваіх магчымасьцяў у тым, што датычыць атрыманьня ёй палітычнай падтрымкі» — піша палітоляг у газэце «КоммерсантЪ». Ён зьвяртае ўвагу на зьмены ў палітыцы Захаду ў адносінах да аўтарытарных рэжымаў і перасьцерагае, што такі новы падыход можа аслабіць сымпатыі да Масквы з боку кіраўнікоў краінаў СНД, здабытыя дзякуючы падтрымцы ўладных рэжымаў у часе выбараў.

Прызнаньне Расеяй Абхазіі і Асеціі толькі ўскладніла сытуацыю, зазначае палітоляг.
На яго думку, расейскі палітычны курс апошнія чатыры гады быў угрунтаваны на жорсткім мэркантылізьме, дзякуючы чаму нават самыя блізкія саюзьнікі пачалі жыць па новых тарыфах на паліва.
Палітоляг упэўнены, што наўпроставае фінансаваньне саюзьнікаў — гэта стратэгічная задача Масквы і прыводзіць у прыклад ЗША, якія дзякуючы шматгадовай і стабільнай фінансавай падтрымцы сяброўскіх рэжымаў захоўваюць статус супэрдзяржавы, не зважаючы на фінансавы крызыс.

Фёдар Лук’янаў лічыць заснаваньне Фэдэральнага агенцтва па справах СНД «крокам у правільным накірунку», адно засьцерагае Маскву ад частых згадак пра зоны ўплыву, каб расейскую «мяккую сілу» не ўспрымалі як падрыўную.

Паводле КоммерсантЪ

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сістэмнага адміністратара Беларускай чыгункі і былога спецназаўца асудзілі за палітыку і абвесцілі тэрарыстам4

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі8

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць