Намесьнік міністра замежных справаў: Дэлегацыя ЭС прыедзе ўжо на пачатку лістапада
Беларусь плануе правесці перагаворы з Еўракамісіяй па канкрэтных пытаннях узаемаадносін Беларусі і Еўрасаюза, у тым ліку аб магчымасці падпісання гандлёвага пагаднення паміж Беларуссю і ЕС. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка.
Пасля візітаў у гэтым годзе міністра замежных спраў Беларусі ў Люксембург і Брусель чакаецца прыезд у Мінск дэлегацыі Еўракамісіі для абмеркавання канкрэтных пытанняў умацавання адносін паміж Беларуссю і ЕС. Цяпер удакладняецца дата прыезду, магчыма, якая‑небудзь група прыедзе ў Беларусь ужо ў пачатку лістапада.
Адносна гандлёвага пагаднення паміж Беларуссю і ЕС Андрэй Еўдачэнка адзначыў, што размова ідзе аб стратэгічным дакуменце. «Нам ужо даўно пара будаваць адносіны з Еўрасаюзам на сістэмнай заканадаўчай аснове, каб краіны ЕС і Беларусь дакладна разумелі, куды мы рухаемся далей», — сказаў ён. У 1997 годзе паміж Беларуссю і ЕС было парафіравана часовае пагадненне аб гандлі, але з таго часу адбыліся значныя зрухі ва ўзаемным гандлі, змяніліся эканомікі. «Пагадненне аб гандлі, якое было прынята ў канцы 1990‑х гадоў, на сённяшні дзень не адпавядае выклікам сучаснасці, — адзначыў намеснік міністра. — Мы гатовы да правядзення перагавораў па новаму фундаментальнаму пагадненню, якое адлюстроўвала б усе аспекты ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС у гандлёвай галіне».
Беларусь таксама ўвязвае перагаворы з Еўракамісіяй з уступленнем у СГА. «З боку Еўракамісіі мы атрымалі зялёнае святло на правядзенне перагавораў па ўступленню Беларусі ў СГА як па двухбаковаму прынцыпу, так і ў рамках шматбаковай рабочай групы, — сказаў Андрэй Еўдачэнка. — Цяпер мы чакаем сігналу ад ЗША і спадзяёмся, што ў канцы гэтага або пачатку 2009 года мы зможам выйсці на чарговае пасяджэнне шматбаковай рабочай групы па ўступленню Беларусі ў СГА».
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары