Грамадства6565

Дзясяткі тысяч дрэў і кустоў, высаджаных уздоўж трас увосені, загінулі

Увосені 2017 года Наталля Качанава на нарадзе ў Мінгарвыканкаме дала каманду заняцца «эстэтызацыяй гарадскога асяроддзя» сталіцы. У прыватнасці, чыноўніца запатрабавала, каб азелянілі Мінскую кальцавую аўтадарогу.

Сказалі — зрабілі. Ужо 9 лістапада мінскія дзяржаўныя СМІ рапартавалі, што ўздоўж МКАДа высадзілі 14,6 тысяч дрэваў і 95 тысяч кустарнікаў і пасадкі працягваюцца. Сапраўды, праца ішла нон-стоп да самых маразоў, пакуль не замёрзла зямля.

Фота «Мінск-Новості».

«Спецыялісты высаджвалі ўстойлівыя да антрапагенных нагрузак пароды дрэў, у прыватнасці, ясень. Што тычыцца кустоў, то, па назіраннях навукоўцаў, яны ў цэлым валодаюць добрай жыццеўстойлівасцю. Усё гэта дазваляе спадзявацца на тое, што наступнай вясной зялёнае ўбранне МКАДа будзе багацейшым і ярчэйшым», — пісалі «Мінск-Новості».

Нягледзячы на халады, на суботнікі павыганялі дэпутатаў і чыноўнікаў. У дождж яны ўкопвалі саджанцы на МКАДзе. Саджалі той жа ясень і шарападобныя вербы.

Суботнік восенню 2017 года, высаджваюцца дрэвы на МКАД. Фота «Мінск-новості»

Аднак зімы саджанцы, асабліва хваёвыя, не перажылі. Так выглядаюць дрэвы ўздоўж МКАДа ў маі 2018 года.

На МКАД у раёне Уручча загінулі амаль усе пасаджаныя клёнікі.

Убранства сапраўды ўражвае. Вось толькі не так, як планавалася.

Сотні сосен, высаджаных у раёне Ждановіч, загінулі.

«Там саджалі той восенню ўсе і ўсё запар, бо зверху далі каманду», — расказаў «Нашай Ніве» суразмоўца, які працуе ў гадавальніку «Мінскзелянбуда».

Па словах работніка, калі закупляць у іх гадавальніку, то для «Мінскзелянбуда» існуе невялікая зніжка. Такім чынам, кошт аднаго саджанца ясеня выходзіць каля 13 рублёў. Саджанец шарападобнай вярбы — тыя ж 13. Адзін куст каштуе ў раёне 3 рублёў.

Такім чынам, можна падлічыць, колькі грошай у літаральным сэнсе выкінулі на дарогу.

Дакладная колькасць саджанцаў невядомая. Але саджанцы тых 15 тысяч дрэваў і 100 тысяч кустоў, якія былі высаджаныя толькі ў Мінску да 9 лістапада, каштавалі не менш за 495 тысяч рублёў адпаведна. Плюс расходы на аплату працы рабочых. Агульная ж колькасць пасаджаных дрэў была нашмат большая.

Тысячы ядлоўцаў, высаджаных уздоўж дарогі ў Нацыянальны аэрапорт, загінулі ўсе як адзін.

Чаму так сталася? Спецыялісты сказалі «Нашай Ніве», што прычыны маглі быць розныя. Па-першае, умовы надвор'я гэтай зімы не спрыялі ўкараненню: быў бясснежны перыяд з моцнымі маразамі. Па-другое, многія дрэвы кепска пераносяць уздзеянне солі, якой пасыпаюць дарогі і якая разлятаецца і расцякаецца на ўзбочыны. Але галоўнае, што, імаверна, была парушаная і тэхналогія пасадкі: кусты і дрэвы садзілі запозна і няправільна.

На фотах відаць, што многія дрэвы садзілі ў ямкі, абы-як выкапаныя экскаватарам, у гліну, без падсыпкі ўрадлівай глебы. 

За высадку адказвалі зеленгасы адпаведных раёнаў, на тэрыторыі якіх знаходзяцца дадзеныя ўчасткі дарог. 

Атрымаць каментар у «Мінскзелянбудзе» не атрымалася. Па словах сакратаркі, «цяпер гарачы час, усё начальства на пасадках».

Каментары65

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро13

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Каранік у Маскве залез у скафандр касманаўта ВІДЭА11

У Мінску жанчыну затрымалі на даху і завялі крымінальную справу

Мінскае «Дынама» вылецела з Кубка Гагарына, чвэрцьфінал прайгралі ўсухую7

Падлетка са зламанай рукой знайшлі за 42 кіламетры ад Мінска

Іран заявіў пра гатоўнасць абмяркоўваць з ЗША ступень узбагачэння ўрану1

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе12

У Дубаі пасля іранскіх удараў закрываюць на рэканструкцыю знакаміты «гатэль-ветразь»3

Суд у Літве адмяніў дзесяцігадовую забарону на ўезд для расійскага рэпера Маргенштэрна4

Кампанія «БелДжы» прапаноўвала кліентам зніжку на аўтамабілі. Але быў адзін нюанс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро13

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць