Усяго патроху44

У Гродне курыца пасябравала з голубам — і пачала несці яйкі!

Незвычайнае каханне голуба і курыцы больш за год назірае на сваім падворку 92-гадовы Анатоль Міхайлавіч, піша партал hrodna.life. Некалі спайманы голуб асвоіўся ў двары і пасябраваў з курыцай. 

Гісторыя кахання птушак пачалося, калі Анатоль Міхайлавіч злавіў у двары свайго прыватнага дома белага голуба. Ён назваўся яго Куба і пасадзіў у клетку ў хляве.

«Спачатку голуб жыў у прасторнай клетцы і я яго ўвесь час карміў, — распавядае Анатоль Міхайлавіч. — Аднойчы я вырашыў да Кубы падсяліць курыцу Машу, якая ў мяне ніколі не неслася. Падумаў, што ёй там будзе лепш, перад тым, як я яе заб’ю».

Голуб Куба і курыца Маша жывуць у двухпавярховай клетцы. Штодня Анатоль Міхайлавіч выпускае іх у двор.

Не стаў эксперыментаваць

Пенсіянер некалькі разоў выпускаў голуба з клеткі. Праз пару гадзін Куба прылятаў назад і чакаў магчымасці зноў патрапіць да Машы.

«Гэта дзіўнае каханне, я ніколі такога не бачыў. Унучка прапанавала даць курыцы магчымасць выседзець яйка, але я не стаў эксперыментаваць больш. У гісторыі такога яшчэ не было, каб голуб дапамагаў курыцы апладняцца», — сказаў Анатоль Міхайлавіч.

Анатоль Міхайлавіч з яйкам, якое знесла Маша.

Сенсацыі няма

Гродзенскі арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі кажа, што голуб наўрад ці дапамагае курыцы апладняцца.

«Гэта не нармальна, нейкая кампенсацыя моцная, калі паводзіны з-за адсутнасці адпаведнай асобіны свайго віду на іншы від пераносяцца. Тое, што не мае біялагічнага сэнсу, цяжка тлумачыць. Нешта ў голуба пайшло не так. Наўрад ці падобнае магчыма ў прыродзе, бо сэнсу ніякага не мае. Куры і іншыя птушкі могуць адкладваць незаплодненыя яйкі, так што тут сенсацыі няма. Форма яйка не квадратная і нічога асаблівага ў гэтым таксама няма».

Голуб Куба і курыца Маша ў хляве каля клеткі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў32

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

Украінцы атакавалі завод у Удмурціі, на якім робяць «Іскандэры» і «Арэшнік»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў32

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць