Здарэнні11

Зладзеі вынайшлі новы спосаб, як красці грошы з банкаматаў, але іх хутка выкрылі

Увесну да сталічных праваахоўнікаў звярнуліся прадстаўнікі аднаго з банкаў: на панэлях двух банкаматаў нехта прасвідраваў адтуліны, аднак касеты з купюрамі заставаліся некранутымі. Пасля высветлілася, што гэта сляды няўдалых спробаў крадзяжу грошай, паведамляе прэс-служба МУС.

— Каб завалодаць наяўнасцю, зламыснікі спрабавалі выкарыстоўваць спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне. Каб яго запусціць, неабходна было падлучыцца да электронных сістэмаў прылады выдачы грошай, папярэдне пашкодзіўшы корпус банкамата, — растлумачыў намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС Кірыл Вяткін.

Нелегальны софт прадаваўся на закрытых інтэрнэт-пляцоўках. Каб пераканаць патэнцыйных пакупнікоў у працаздольнасці праграмнага забеспячэння, яго стваральнікі апублікавалі відэаролік, у якім пакрокава распісалі здзяйсненне злачынства. Прадаўцы запэўнівалі, што іх метад дазваляе цалкам спустошыць банкамат.

Аператыўнікі ўпраўлення «К» МУС выйшлі на чацвярых падазраваных, жыхароў Мінска, якія за некалькі тысяч даляраў набылі праграму і паспрабавалі ёю скарыстацца, аднак давесці справу да канца не змаглі.

У пачатку ліпеня фігурантаў затрымалі. У дачыненні да іх УСК па г. Мінску распачата крымінальная справа па арт.14 і ч.4 ст.212 КК РБ («Замах на крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі ў асабліва буйным памеры») і па ч.1 арт.218 КК РБ («Наўмыснае пашкоджанне маёмасці»). Усе падазраваныя арыштаваныя. Следства працягваецца.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага3

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць