Грамадства2020

Чэмпіёнка свету па скачках у вышыню сярод юніёраў вядзе сацсеткі па-беларуску: «І дома размаўляю. Гэта патрыятычна»

Днямі ў фінскім Тамперэ адбыўся чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў.

У скачках у вышыню з нацыянальным рэкордам (1,92 метры) перамагла беларуска Карына Таранда.

Дзяўчына родам з Баранавіч, ёй 19 гадоў.

Мы таксама звярнулі на яе ўвагу таму, што Карына вядзе свае сацыяльныя сеткі — Укантакце і інстаграм — па-беларуску.

Можна і пачакаць, калі ёсць чаго чакаць✨

A post shared by karina taranda (@tarandakarina) on

Можна і пачакаць, калі ёсць чаго чакаць✨

A post shared by karina taranda (@tarandakarina) on

«У сваім жыцці я намагаюся выкарыстоўваць беларускую мову, бо мне здаецца, што яна знікае. Я лічу, што весці сацыяльныя сеткі па-беларуску — гэта патрыятычна. На мяне падпісваюцца людзі з іншых краін, ім адразу зразумела, што у нас ёсць свая мова. Бо некаторыя лічаць, што тут руская пануе, а сваёй няма», — кажа дзяўчына. 

Калі ў яе нарадзілася гэтае разуменне? 

«А заўсёды яно было. У Баранавічах я размаўляла, у бабулі… Гэта потым, калі пачала ездзіць у Мінск, то ўжо больш па-руску пачала. Але калі дадому прыязджаю, то ў асноўным гавару па-беларуску. А ў Мінску калі пачынаеш гаварыць, то людзі абарочваюцца. Штосьці нязвыклае, дзіўнае, для іх. Я з хлопцам сваім таксама размаўляю, калі настрой добры. І з маці — яна ў МНС працуе. Калі ўжо нехта ў госці прыходзіць і па-руску гаворыць, то мы падладжваемся», — расказала Карына. 

На пытанне, ці не варта перастаць падладжвацца і праявіць волю, дзяўчына кажа, што першыя крокі ўжо зроблены:

«Я імкнуся да гэтага. З трэнерам на трэніроўках часам гаворым. Чытаю літаратуру, — запэўнівае чэмпіёнка свету. — Месца беларускай мовы ў краіне несправядлівае. Я супраць такога. Можа падацца, што з такім падыходам яна цалкам знікне і праз 50 год застанецца толькі ў кнігах. Няма папулярызацыі, школы беларускай няма». 

Дзяўчына таксама кажа, што ў яе планах на жыццё — найперш рэалізавацца ў спорце, а ўжо потым — сям'я.

Шлях да мары✨ Толькі разам

A post shared by karina taranda (@tarandakarina) on

«Я вучуся ў БДУФК на рэабілітолага. Відаць, калі са спортам скончу, то гэтым і буду займацца», — падсумавала Карына. 

Каментары20

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць