Здарэнні66

Рэцыдывіст, якому пасля чарговых уцёкаў адрэзалі нагу, атрымаў 14 год калоніі

14 гадоў калоніі і канфіскацыя усёй маёмасці. Сёння суд горада Жодзіна абвясціў прысуд небяспечнаму рэцыдывісту Сяргею Багдашову, які збег з-пад варты з папярэдняга судовага працэсу і хаваўся ад правасуддзя, піша sb.by.

Ураджэнец Магілёўскай вобласці Багдашоў прызнаны вінаватым па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса: уцёкі з-пад варты, крадзеж агнястрэльнай зброі, наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання і крадзеж.

У маі 2009 года фігурант, чакаючы судовага рашэння ў памяшканні для арыштаваных, напаў на начальніка ІЧУ Жодзінскага ГАУС і, выхапіўшы ў яго пісталет, збег. Тады прысуд абвясцілі без удзелу падсуднага. Затым Багдашоў «абчысціў» катэдж, сагнаў «Кадылак» і з'ехаў у Расію.

Вядома, што да гэтага абвінавачаны краў ўпрыгожанні, апаратуру, інструменты, але часцей за ўсё «чысціў» катэджы і зганяў дарагія машыны. За што і трапіў на лаву падсудных.

Пасля жодзінскіх уцёкаў Багдашоў абкрадаў элітныя дамы ў Расіі — у Пскоўскай і Ленінградскай абласцях, у Падмаскоўі. Там яго і злавіла паліцыя летам 2014-га: сыходзячы ад пераследу, Багдашоў зачапіўся нагой за пікі металічнай агароджы катэджа і моцна параніўся. Нагу прыйшлося ампутаваць.

У красавіку 2016 Пскоўскі суд даў яму 13 гадоў калоніі. Сёлета крымінальніка выдалі беларускаму боку на час судовага разбору ў дачыненні да Багдашова ў Беларусі.

Пракурор прасіў прысудзіць рэцыдывіста да 14 гадоў калоніі. З чым пагадзілася судовая калегія. Калі прысуд не будзе абскарджаны (Багдашоў цяпер кажа, што з прысудам згодны), то праз 10 дзён ён уступіць у законную сілу. Пасля чаго Багдашова адправяць назад у расейскую калонію.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

10 000 аўтараў у Брытаніі выпусцілі «пустую» кнігу, пратэстуючы супраць выкарыстання штучнага інтэлекту8

Следчы камітэт Беларусі набыў сувенірныя гадзіннікі па 800 даляраў3

«Не Дзень Волі, а тыдзень». Севярынец расказаў пра падрыхтоўку святкавання 25 Сакавіка12

У Віцебску здаецца ў арэнду будынак, у якім вучыўся Марк Шагал

Беларуску з расіянінам выслалі з Чарнагорыі за сэкс у аўто на вачах у мінакоў15

Падчас бамбардзіровак Ірана амерыканцы не кранаюць маленькі востраў — галоўную нафтавую артэрыю. Чаму?2

Гэты балкон вы бачылі з Плошчы Перамогі. Зараз там прадаюць кватэру

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку16

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць