Затрымалі маладафронтавак, якія трымалі перад будынкам Вярхоўнага суду расьцяжку «Нюрнбэрскі працэс над камунізмам».
Некалькі маладафронтаўцаў правялі акцыю насупраць будынку Вярхоўнага суду. Яны трымалі расьцяжку: «Нюрнбэрскі працэс над камунізмам».
Спачатку ахоўнікі схапілі Юлію Міхайлаву. Пасьля таго як празь пяць хвілін дзяўчынку ня выпусьцілі, даведацца, што зь ёю, пайшла Наста Палажанка. У выніку ахоўнікі затрымалі абедзьвюх дзяўчат.
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары