Супрацоўнікі праваахоўных органаў Турцыі прыйшлі ў консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле ў рамках расследавання знікнення журналіста The Washington Post (WP) Джамаля Хашкаджы, які знік 2 кастрычніка, перадае Reuters.
Група з прадстаўнікоў Турцыі і Саудаўскай Аравіі пачала інспекцыю будынка консульства.
2 кастрычніка стала вядома, што Хашкаджы, які працаваў у WP і крытыкаваў улады Саудаўскай Аравіі, знік.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары