Грамадства1414

«Стралялі, былі асечкі, кулямёт быў няспраўны». У Мінску судзяць радавога за смерць іншага салдата

25-гадовы Сяргей Крупа цалкам прызнае сваю віну ў тым, што з-за яго памылкі загінуў кіроўца-механік Дзмітрый Удод.

У залу суда Мінскага раёна абвінавачаны Сяргей Крупа прыходзіць у вайсковай форме. Хлопец выглядае разгубленым, прыгнечаным, ён не сядае на лаву, а стаіць перад трыбунай у чаканні суддзі. На суд радавы прыйшоў без адваката, ад паслугаў абаронцы адмовіўся і ў ходзе самога працэсу.

Паводле версіі следства, 4 мая падчас баявой падрыхтоўкі ад агнястрэльнага ранення загінуў 20-гадовы Дзмітрый Удод.

Абвінавачванне па ч.2 арт. 463 КК (Парушэнне правілаў абыходжання са зброяй, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) прад'яўлена 25-гадоваму намесніку камандзіра баявой машыны Сяргею Крупу. Радавому 25 гадоў, ён родам з Мазыра. У яго сярэдне-спецыяльная адукацыя, у армію быў прызваны ў 2017 годзе.

— Хацеў служыць, мяне прызвалі ў 24 гады. Адтэрміноўку давалі з-за траўмы рукі ў дзяцінстве, ну, і сэрца там, — распавядае ў судзе Сяргей Крупа.

Сваю віну радавы прызнае цалкам. Нягледзячы на гэта, мама загінулага салдата просіць не караць Крупу, тлумачыць: атрымалася выпадкова, і прысуд ужо не верне ёй сына. Сёння жанчына ў судзе не прысутнічае, яна прыедзе заўтра ў Мінск з Гомельскай вобласці і выступіць на працэсе.

— У красавіку выбіралі найлепшы экіпаж Узброеных сіл. Мы таксама ўдзельнічалі ў гэтым, — распавядае Сяргей Крупа.

Экіпаж складаўся з трох чалавек: камандзіра баявой машыны Сцяпко, намесніка Сяргея Крупы і кіроўцы-механіка Дзмітрыя Удода. Абвінавачаны пералічвае, што ўваходзіла ў абавязкі кожнага:

— Камандзір браў стужку у механіка і павінен быў перадаць мне, а я ўжо зараджаў. Чым хутчэй усё зрабіць, тым лепш. Калі стужка зараджана, паведамляем пра гэта па рацыі. Затым паступае каманда, і мы страляем. Крупа ўдакладняе, што перад стрэлам усе люкі павінны быць зачыненыя. Асабіста яго абыходзіцца са зброяй вучылі яшчэ ў Печах, там жа азнаёмілі з адпаведнай інструкцыяй.

— Як наладжаны паводзіны падчас пазаштатнай сітуацыі? — удакладняе суддзя ў абвінавачанага.

— Трэба спыніць стральбу і паведаміць афіцэру. У камандзіра машыны з ім сувязь была, у мяне — не. Не працаваў шлемафон, — адказвае Крупа.

— Вы паведамілі пра гэта? — пытаецца суддзя.

— Усе ведалі, — кажа абвінавачаны радавы.

Як ён распавядае падчас допыту ў судзе, першыя тры этапы стральбы 4 мая праходзілі ў штатным рэжыме.

— Прыступілі да другога, пачаліся асечкі, камандзір машыны дакладваў пра гэта Сцяпко. Экіпаж, які страляў да нас, таксама казаў, што былі асечкі, — успамінае Сяргей Крупа. — А потым пачуў, што ўпала стужка, сказаў камандзіру зрабіць даклад. У спешцы я забыўся паставіць зброю на засцерагальнік. Потым мы выскачылі з машыны, пастроіліся ўсе трое, затым зноў заскочылі ў машыну. Я быў упэўнены, што механік на месцы, пачуўся міжвольны стрэл. Яшчэ спытаў у камандзіра: «Што гэта было?». Ён не ведаў. І я працягнуў далей зараджаць стужку.

— Хто-небудзь правяраў баявую гатоўнасць Удода? — пытаецца суддзя.

— Не.

— Як зразумець, што ён на месцы?

— Мы ўвесь час так займаліся, і механік заўсёды быў на сваім месцы, — тлумачыць суддзі абвінавачаны.

Экіпаж яшчэ некаторы час не ведаў, што Дзмітрый Удод загінуў. З-за асечак Крупа разрадзіў стужку і чакаў, калі ўсе астатнія скончаць страляць.

— Пасля адстрэлу ўсё вылезлі з машын, я шукаў Дзіму, бачыў, што ляжаў шлемафон. Падумаў, Дзіма пайшоў у прыбіральню. Далажыў камандзіру пра гэта, ён мяне не пачуў, — кажа Сяргей Крупа.

На яго думку, трагедыя адбылася, калі экіпаж залазіў у баявую машыну.

— Адбыўся стрэл. У мяне траўма рукі, яна дрэнна працуе. Мабыць, зачапіў спуск, зброя не была на засцерагальніку, - распавядае ў судзе радавы Сяргей Крупа. - Пасля таго, што здарылася мне стала дрэнна, пачало трэсці, мяне адвезлі ў медроту. Я шкадую.

Сяргей Крупа прызываўся ў войска з нязначнымі абмежаваннямі па службе. У яго характарыстыцы з вайсковай часткі пазначана, што ён зарэкамендаваў сябе пасрэдна, не шануе баявых таварышаў. «Няўважлівы, рассеяны, забываецца», - пазначана ў дакуменце.

— Вам і раней давалі такую характарыстыку ці толькі пасля таго, што адбылося? — пытаецца суддзя.

— Пасля, — кажа абвінавачаны Крупа.

З папярэдняга месца працы, наадварот, пра Сяргея толькі станоўчыя водгукі. З агучаных матэрыялаў справы ў судзе, становіцца вядома: эксперты пасля трагедыі аглядалі кулямёт, ён быў няспраўным. Як адзначае абвінавачваны, зброя прыбыла з іншай часці і страляла з асечкамі з-за няспраўнасці, а не таму, што Крупа з ёй няправільна абыходзіўся

16 лістапада ў хлопца заканчваецца тэрмін службы, пасля войска ён хоча працаваць інкасатарам. У рамках расследавання крымінальнай справы ў радавога арыштавалі маёмасць: канапу, тэлевізар, мікрахвалевую печ.

Калі віна намесніка камандзіра баявой машыны будзе даказаная, яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Шляхецкую сядзібу сярэдзіны XIX стагоддзя з Валожынскага раёна прадалі на аўкцыёне2

У Наваполацку спрабуюць уратаваць старую мазаіку5

Стала вядомая новая пасада адстаўленага начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска5

Завяршыла кар’еру і працавала ў «Жабцы». Гісторыя беларускай лучніцы, якая ўзяла ўсе залатыя медалі на чэмпіянаце Польшчы2

Прадавец кітайскіх электрамабіляў, які будаваў маштабныя планы, абвясціў аб банкруцтве

Каля «Інстытута культуры» знайшлі цела 26‑гадовага мінчука. Забойцу вызначылі праз 16 гадоў4

Імя «героя СВА», што пракруціў у фарш 8‑месячную дачку, занеслі на вайсковы мемарыял8

На Камароўцы пачалося паляванне на сала і мяса — што і колькі каштуе на рынку ў кастрычніку

Што такое лёгачная чума і як яна распаўсюджваецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць