Грамадства238238

Як заганяюць у БРСМ. Вучні мінскай школы запісалі скандальнае ВІДЭА

Цяжка ўявіць, што запіс зроблены ў еўрапейскай краіне ХХІ стагоддзя. Можна было б падумаць, што ідзе запіс у гітлерюгенд ці сталінскі камсамол. Але гэта Беларусь — запіс быў зроблены адным з вучняў мінскай школы з-пад парты. Разборліва чуваць, як дзецям пагражаюць, бо «адміністрацыі школы патрэбная стопрацэнтная статыстыка, а іначай можа быць адлічэнне з класа». Відэа аказалася ў распараджэнні сайта Svaboda.org.

«Зрабілі, забылі, заткнуліся і сядзіце ціхенька — ніхто вас чапаць не будзе», — крычыць, імаверна, завуч. Калі дзеці кажуць, што ў БРСМ ім параілі не ўступаць бацькі, настаўнікі пачынаюць ціснуць на тое, што гэты білет можа паўплываць на паступленне, гэта проста «просьба» школы, каб не падводзіць сваю ўстанову, і нават грамадзянскі абавязак, ад якога нельга адмовіцца, бо «што гэта за антысаветчына нейкая і антыбеларушчына».

«Вы што, не падтрымліваеце палітыку прэзыдэнта?» — крычыць на дзяцей пэдагог. У выніку дзецям кажуць, што яны ўжо даўно фармальна ў БРСМе, іх толькі сфатаграфуюць, але ані складак, анічога плаціць не трэба. «Проста тупа сфатаграфавацца трэба». А потым ім аддадуць білецікі — і ўсё, а могуць нават і не аддаваць, калі дзеці не захочуць забіраць. Проста фармальнасць, бо ўсе даўно ўжо ў сьпісах БРСМ, а на складкі настаўніцы будуць выдаткоўваць грошы са сваёй кішэні.

Асноўныя цытаты:

— Я яшчэ раз табе паўтараю — чысло… Гэта толькі магчыма, калі ты выключаешся з класа, разумееш? Тады толькі мы можам казаць пра гэта!

— Я нічога не разумею. 14 гадоў ужо усвядомлены выбар свой робіце і ўсё павінны разумець, што калі сказала радзіма, то камсамол адказаў: «Ёсць!». Мы павінны гэта зрабіць. Калі вы навучэнцы нашай гімназіі — і за яе гонар павінны стаяць. А ў вас усё смех нейкі…

— Мы сядзім на нарадах навыцяжку — нам гэта патрэбна?

— Радзіме трэба! Ёсць такая цана — абараняць радзіму!

— Значыць, каму трэба? Я б усё патлумачыла вам, дзеці. Альбо вы грамадзяне Рэспублікі Беларусь, альбо вы свой патрыятычны абавязак павінны выконваць ці не? Я што, павінна па ўсіх артыкулах, па ўсіх праверках павінна пайсці з-за вас? Хай скажуць: што ж за выхаваўчая праца ў N-й гімназіі? Паставіць яны могуць, проста тупа зрабіць гэтую лічбу. Хочаце вы — не хочаце, забралі гэты білет, узялі ў зубы, паклалі дома на палічку і сядзіце, заткніцеся! Усё! Я ўжо з вамі як з дарослымі людзьмі кажу. Антысаветчына нейкая, антыбеларушчына нейкая. Вы не падтрымліваеце палітыку прэзідэнта нашага, так?

— Ганьба! Па ўсіх паказчыках першыя месцы на ўсіх алімпіядах, на ўсіх конкурсах, на табе! БРСМ гэты задрыпаны не можам зрабіць. Ды што ж гэта за адносіны такія! Дзеці, падумайце, калі ласка! Зрабілі, забыліся, заткнуліся і сядзіце ціхенька — ніхто вас чапаць не будзе. Узносы са сваёй кішэні дастанем — я, Ганна Мікалаеўна — і заплацім гэтыя сяброўскія ўзносы.

— Яшчэ раз паўтараю: ужо усё роўна ўсё зроблена. Нам проста цяпер фактычна трэба гэтыя білеты ўбачыць, у руках іх патрымаць, каб вы ў іх распісаліся. Не хочаце — не бярыце гэтыя білеты!

— У цябе 10,5 балаў атэстат, напрыклад, і ў Пупкіна якога-небудзь з Гродна таксама 10,5. Але ён напіша ў заяве «член БРСМ», а ты — не. І скажуць тады: «валіце, шаноўны, і далей у сваім Мінску пражывайце, а мы возьмем дзядзьку з Гродна і з БРСМ-ам затое». Чалавека, які сфарміраваны патрыятычна. Чалавека, які сфарміраваны патрыятычна. Грамадзянін які. Пазіцыю сваю прыняў.

— Хлопцы, я трохі не разумею цяпер, перад вамі стаіць намеснік дырэктара па выхаваўчай працы вашай гімназіі. Яна стаіць, распінаецца, я не разумею, у чым ваша праблема? Вы хочаце цяпер усе разам пайсці да Алены Віктараўны схадзіць на аўдыенцыю. Я спадзяюся, там смяшкі вашыя ўсе пройдуць і вашы вось такія водгукі…

— Вам атэстат, не дай бог, з такім вось паводзінамі сапсаваць, як два пальцы — гэта я вам кажу. Калі, не дай бог, я яшчэ раз падобны тон пачую ад кожнага з вас. Перад вамі стаіць жанчына ў першую чаргу.

Каментары238

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?6

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Гульні на Нацыянальным футбольным стадыёне хочуць запусціць матчам з Расіяй3

На цырымоніі ўручэння прэмій Лукашэнка з цяжкасцю гаварыў, але быў поўны казённага аптымізму25

Папулярную беларускую блогерку будуць судзіць за «распальванне варожасці»4

Вучоныя знайшлі «магістраль дыназаўраў» узростам 166 мільёнаў гадоў

Трымаеце ноўтбук увесь час падключаным? Гэта кепска для яго7

Чаму Трамп загаварыў пра Грэнландыю?30

За час паміж двума Калядамі 52 чалавекі загінулі падчас пажараў

«Вайна на парозе». Бондарава пабачыла ў беларускамоўных школах на вёсцы перашкоду для мілітарызацыі17

У цэнтры Гродна пабудуюць закрыты квартал таўнхаусаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?6

Чаму ўлады паказалі Бабарыку менавіта цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →