Свет44

Ва Украіне памерла блогерка і актывістка, якую тры месяцы таму аблілі кіслатой

Свае спачуванні ў сувязі са смерцю дарадчыцы мэра Херсона і вядомай грамадскай актывісткі Кацярыны Гандзюк ўжо выказаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. Ён запатрабаваў ад праваахоўнікаў зрабіць усё магчымае для пакарання яе забойцаў, перадае тэлеканал «112 Украіна».

Кацярына Гандзюк памерла сёння на 34-м годзе жыцця. Папярэдне, прычынай смерці стаў абрыў тромба.

Кацярына Гандзюк. Фота: Facebook

Чым вядомая Кацярына Гандзюк

Кацярына Гандзюк — украінскі паліттэхнолаг, грамадскі дзеяч, блогерка і журналістка. З 2010 года яна працавала ў грамадскай арганізацыі «Цэнтр палітычных студый і аналітыкі «Эйдас». Актыўнасць арганізацыі скіравана на даследаванне і рэфармаванне сферы публічных фінансаў, барацьбу з карупцыяй, павышэнне ўзроўню грамадскай і палітычнай адукацыі сярод насельніцтва, развіццё лакальнай дэмакратыі.

«Кацярына — чалавек прамы, заўсёды вельмі жорстка і сумленна выказвалася з нагоды многіх сітуацый», — так характарызуе нябожчыцу мэр Херсона.

У лістападзе 2016 года яна стала загадчыцай спраў выканкама Херсонскай гарадской рады, а таксама выконвала абавязкі дарадчыцы мэра Уладзіміра Мікалаенкі.

Сябры Гандзюк кажуць, што ў яе былі два галоўныя «накірункі», па якіх яна мела прынцыповых апанентаў: гэта супрацьдзеянне «прарасійскім рухам» ў Херсоне, а таксама барацьба з карупцыяй пэўных падраздзяленняў мясцовай паліцыі.

Замах на Кацярыну Гандзюк

31 ліпеня на чыноўніцу напалі. Калі Гандзюк выйшла каля 8:30 з пад'езда ўласнага дома, з кустоў ёй насустрач выйшаў хлопец гадоў 20—25 з ёмістасцю вадкасці ў руках. Параўняўшыся з жанчынай, ён абліў ёй твар і ўцёк.

«Выйшла, мяне аблілі. Адчула нешта цёплае. Потым зразумела, што адзенне пачало плавіцца. Дадому не магла пайсці. Мінакі спрабавалі прамыць вадой», — распавяла Гандзюк адвакату Маси Наему пасля нападу.

Экспертыза толькі на другі дзень высветліла, што гэта была канцэнтраваная серная кіслата.

Кацярыну Гандзюк шпіталізавалі ў Херсоне, а потым даставілі ў Кіеў.

Фота з адкрытых крыніц.

Жанчына атрымала апёк 35% паверхні скуры. Больш за ўсё пацярпелі шыя, спіна і частка твару каля вачэй.

Следзтва падазрае ў нападзе на Гандзюк пяцярых былых удзельнікаў АТА. Гэта — Вячаслаў Вішнеўскі, Віктар Гарбуноў, Уладзімір Васяновіч, Сяргей Торбін і Мікіта Грабчук. Усе яны былі затрыманыя. Двое ўзятыя пад варту, трое — пад хатнім арыштам.

«Следства разглядае дзве асноўныя версіі нападу: прафесійная дзейнасць Кацярыны Гандзюк на пасадзе выканаўцы абавязкаў кіраўніка апарату Херсонскай гарадской рады і другая версія — актыўная грамадзянская пазіцыя, а таксама яе грамадская і палітычная дзейнасць як актывіста», — адзначыў першы намеснік старшыні Нацыянальнай паліцыі Украіны Вячаслаў Аброськін.

Чацвёра падазраваных у замаху на Гандзюк прызналіся ў злачынстве. Не прызнае віны толькі Торбін.

Каментары4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць