Цікава ведаць: днямі ў Вярхоўным савеце СССР змяніліся прадстаўнікі ад БССР
13 лістапада ў большасць беларускіх СМІ прыйшлі паведамленні аб тым, што ў пачатку месяца ў Маскве адбыліся «выбары грамадзян СССР у Саветы народных дэпутатаў па выбарчых раёнах, акругах і ў Вярхоўны Савет СССР чатырнаццатага склікання».
Грамадскасці можа быць цікава, што змянілася прадстаўніцтва «БССР» у «Вярхоўным Савеце СССР»: цяпер «БССР» будзе прадстаўляць Віктар Уладзіміравіч Сцяклоў (99,67% — «за», 0,33% галасоў «супраць»).
Змяніліся і «народныя дэпутаты» па «беларускай выбарчай акрузе», цяпер гэта: Яўген Аляксеевіч Панамарэнка («старшыня беларускай і «літоўскай» па сумяшчальніцтве) і той жа Сцяклоў. Абодва набралі па 100% галасоў.
Варта таксама дадаць, што разам з «выбарамі» адбыўся і «рэферэндум», у ходзе якога ўсе «грамадзяне СССР» выказаліся за вяртанне адміністратыўнага дзялення 1917 года, што азначае «выключэнне» з СССР такіх адзінак, як «саюзныя рэспублікі».
Пакуль невядома, калі дэпутаты ад «БССР» уступяць у паўнамоцтвы.
Вар'яцкія палітычныя плыні родам з Расіі апошнім часам робяцца заўважнымі і ў Беларусі.
Чытайце: Адэпты СССР тэрарызуюць чыноўнікаў: давялі дэпутата да істэрыкі, на ўпаўнаважанага па справах рэлігій выклікалі АМАП. Хто яны? ВІДЭА
Чытайце: Беларускі пашпарт — «аўсвайс», Лукашэнка — «гаўляйтар»: гомельскі блогер праводзіць у Мінску семінары пра тое, што ўсе мы — грамадзяне БССР
Чытайце: «З 1991 года наша краіна акупаваная». У інтэрнэт трапіла шакуючае ВІДЭА семінара для беларускіх ідэолагаў
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары