Віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Мараш Шэфчавіч запрасіў Расію і Украіну ў Брусэль для наступнага этапу трохбаковых перамоваў па газе. Сустрэча адбудзецца ў студзені, напісаў ён у Twitter.
«Чакаем, што камерцыйныя структуры таксама прымуць удзел. Важна развіваць станоўчую дынаміку», — адзначыў Шэфчавіч.
Раней кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак паведамляў, што перамовы, магчыма, пройдуць у другой палове студзеня.
13 сьнежня стала вядома, што «Нафтагаз Украіны» звярнуўся ў амерыканскія суды з пазовамі аб прымусовым спагнанні доўгу з расійскага «Газпрама». «Нафтагаз» спрабуе атрымаць ад расійскага боку 2,7 мільярда даляраў - менавіта столькі «Газпрам» павінен выплаціць Украіне, па рашэнні Стакгольмскага арбітражу, за недапастаўкі газу па транзіту.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары