Інтэрнэт і СМІ33

Снежань 2018. Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў ЛІЧБЫ

«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў — за снежань 2018 года.

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, паводле Similarweb, за снежань «Наша Ніва» мела 5,7 мільёна праглядаў.

Дадзеныя іншых лічыльнікаў могуць адрознівацца, напрыклад, Google Analytics налічыў «НН» 7,5 мільёна праглядаў.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абедзвюх сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb.

Мы разносім дадзеныя з Similarweb у пяць слупкоў. Што яны азначаюць?

Візіты (сеансы) улічваюць кожны ўваход на сайт кожнага карыстальніка. Калі ў снежні вы заходзілі на «НН» кожны дзень, сістэма мусіць падлічыць 30 візітаў.

Наступны слупок — прагляды старонак за візіт. Ён паказвае, колькі навінаў вы адкрываеце адна за адной. У «НН» гэты паказчык самы высокі з усіх медыя, якія трапілі ў рэйтынг.

Прагляды старонак — гэта перамножаны вынік візітаў і прагледжаных старонак за візіт. Па гэтым паказчыку мы і ранжыруем сайты.

Варта звяртаць увагу на долю адмоваў. Часам карыстальнік выпадкова трапляе на ўмоўны «Спутнік» па заманлівай спасылцы — напрыклад, з сацсетак ці з пошукавіка. Адкрывае на некалькі секунд матэрыял і, расчараваны, адразу сыходзіць. Фармальна візіт на сайт быў, але вартасць такога прагляду ніжэйшая, чым ад пастаяннага чытача.

Іншы важны паказчык — доля візітаў з Беларусі. Калі СМІ мае менш за палову візітаў з Беларусі, то ці варта лічыць яго беларускім? У наш рэйтынг такія медыя не трапілі.

Для навіновага складніку Тут.бая і Анлайнера падрабязная статыстыка не прыводзіцца, бо яе няма ў агульным доступе. Лічба прагледжаных старонак у іх выпадку — сума прагледжаных старонак у кожным з падраздзелаў.

У рэйтынг уключаныя сайты, якія маюць больш за 1 мільён прагледжаных старонак за месяц.

№ Сродак масавай інфармацыі прагляды старонак (у мільёнах) візіты (у мільёнах) прагляды старонак за візіт доля адмоваў доля візітаў з Беларусі
1 Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша 96,03
2 Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі 38,74
3 Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі 6,74 2,08 3,24 63% 75%
4 Pressball.by / Прессбол 6,34 1,70 3,73 42% 85%
5 NN.by / Наша Ніва 5,67 1,50 3,78 42% 79%
6 Belaruspartisan.by/ Белорусскій партізан 4,92 1,52 3,24 52% 80%
7 Naviny.by / Навіны 4,11 2,13 1,93 68% 63%
8 Gazetaby.com / Салідарнасць 4,09 1,77 2,31 70% 52%
9 Sputnik.by / Спутнік Беларусь 4,06 2,62 1,55 70% 53%
10 By.tribuna.com / Трыбуна 4,04 1,24 3,26 47% 85%
11 Sb.by / СБ. Беларусь Сёння 3,94 1,67 2,36 69% 78%
12 Belta.by / БелТА 3,92 1,86 2,11 60% 77%
13 S13.ru (Гродна) 3,47 1,20 2,89 44% 90%
14 Udf.by 2,98 0,88 3,38 55% 81%
15 Virtualbrest.by / Віртуальный Брест 2,45 0,67 3,66 36% 94%
16 Gomel.today / Сільные Новості (Гомель) 2,45 0,87 2,81 57% 88%
17 Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія 2,35 1,05 2,24 55% 87%
18 Citydog.by 2,13 1,01 2,11 62% 85%
19 Kyky.org 2,07 1,08 1,92 82% 51%
20 Belsat.eu / Белсат 1,53 0,75 2,04 63% 68%
21 Intex-press.by / Інтэкс-прэс (Баранавічы) 1,91 1,17 1,63 79% 51%
22 Svaboda.org / Радыё Свабода 1,30 0,64 2,04 59% 76%
23 Ont.by / АНТ 1,09 0,64 1,71 76% 57%
24 Euroradio.fm / Еўрарадыё 1,04 0,72 1,45 79% 74%

Каментары3

Цяпер чытаюць

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны13

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Чангарскі мост разбураны — важны лагістычны маршрут расійскіх войскаў атрымаў новыя пашкоджанні1

Вусце Мухаўца перагарадзілі дамбамі. Яго рукавы вакол цытадэлі Брэсцкай крэпасці ператварыліся ў балота8

Маск падтрымаў Трампа: Украіне патрэбны новы лідар31

У Непале раптоўная паводка знесла да 40 дамоў і некалькі мастоў ВІДЭА

У гэта складана паверыць, але некаторыя аўто ў Беларусі каштуюць нашмат танней, чым у Еўропе. Як такое магчыма?35

У Саудаўскай Аравіі атакавалі аэрапорт: 12 загінулых, больш за 300 параненых5

Віталь Пінчук нарэшце дэбютаваў у НХЛ. І адразу набраў першы бал ВІДЭА2

У ЗША мужчына застрэліў восем чалавек, сярод якіх дзеці, і пакончыў з сабой4

Мода на 1990‑я вярнулася. Разам з ёй і джынсы Levi’s26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны13

Былы палітвязень знайшоў у Вільні падпрацоўку ў чаце — і трапіў пад крыміналку за правакацыі супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць