Улада2020

Сванідзэ: У Беларусі ёсць эліты, якія не пойдуць на аб’яднанне з Расіяй. Ніколі

president.gov.by

Расейскі гісторык і журналіст Мікалай Сванідзэ лічыць, што Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Макей ніколі не пагодзяцца на аб’яднаньне з Расеяй, піша Радыё Свабода.

Пра гэта ён распавёў у інтэрвію радыё «Эхо Москвы», адказваючы на пытаньне «чаму не атрымліваецца аб’яднаньне Расеі і Беларусі?».

«Я магу растлумачыць, хоць гэта досыць банальна, — сказаў Сванідзэ. — Ёсьць некалькі фактараў, два з іх найважнейшыя. Ня хочуць. І ня хочуць адразу і чалавек, і цэлая сацыяльная група. Чалавек — гэта Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч. Які губляе ўсё. Яму нічога ня могуць прапанаваць такога, што б загладзіла, нэўтралізавала, папоўніла страты ўлады ў Беларусі. Над ім, як над Пуціным — Гасподзь Бог.

У Пуціна вялікая краіна, у Лукашэнкі — маленькая краіна. Але сувэрэнная. Усё роўна ўжо, колькі там мільёнаў жыве. І які там ВУП. І яму нічога нельга прапанаваць такога, што б гэта яму замяніла.

А ён чалавек улады. Ён чалавек, які кіруе Беларусьсю значна даўжэй, чым Пуцін кіруе Расеяй. І, вядома, адабраць у яго гэтую ўладу — не, ён на гэта ня пойдзе. Я не прадстаўлю, у якую пазыцыю яго трэба паставіць, каб на гэта пайшоў.

І другое. Ёсьць сацыяльная група і вельмі ўплывовая, гэта эліта беларуская. Якая натуральна існуе. І якая таксама ня пойдзе на тое, каб памяняць сваё месца эліты на месца служанкі або на месца ў вітальным пакоі эліты расейскай. Таму што там яны ўсе першыя. 

І міністар замежных справаў Беларусі, ён размаўляе на роўных зь міністрамі замежных справаў буйных эўрапейскіх і іншых дзяржаваў. Ён як роўны з роўнымі размаўляе.

 А тут ён будзе стукацца ў дзьверы якога-небудзь начальніка дэпартамэнта ў МЗС і прыносіць скрынку цукерак яго сакратарцы. Каб яна яго пусьціла. Яму гэта трэба? Не. Усё. Яны ўжо ўдыхнулі паветра ўлады. І ўжо даўно дыхаюць гэтым паветрам. Яны ня пойдуць на тое, каб памяняць сваё першую ролю на 11-ю. Ніколі».

Каментары20

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі15

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі1

«Затрымліваюць усіх, каго ўчора не было». Сілавікі зноў прыходзілі ў офіс ZROBIM architects6

Буданаў: Я бачу прагрэс у перамовах з Расіяй, і працэс можа не заняць шмат часу4

На Камчатцы фактычна паўтарылася гісторыя з перавала Дзятлава. Толькі гэтым разам загінулі не ўсе29

У прызнаныя «экстрэмісцкімі» тэлеграм-чаты сваякоў асуджаных невядомыя пачалі дадаваць бот4

Чаму прадукты з заменнікамі цукру значна даражэйшыя? Патлумачылі на прадпрыемстве1

У Мінску перад пачаткам футбольнага матча капітаны камандаў пабіліся велікоднымі яйкамі ВІДЭА3

У Instagram з'явілася магчымасць рэдагаваць каментары

Дзмітрый Мядзведзеў стаў галоўным рэдактарам расійскіх школьных падручнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі15

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць