Меркаванні88

Сілуэт Верхняга Гораду пад пагрозай

Піша архітэктар Ігар Байцоў.

Апошнім часам «НН» пачала друкаваць ілюстрацыі да архітэктурных праектаў, якія могуць унесці вялікія змены ў аблічча Мінску. Такія публікацыі вельмі карысныя, бо праекты гэтыя не выстаўляюць на адкрыты паказ і не праводзіцца іх грамадcкае абмеркаванне.
Вось і ў «НН» №39’2008 быў надрукаваны багата ілюстраваны допіс на гэтую тэму пад назовам «Мінск праз дзесяць гадоў». «НН» дагэтуль звычайна займала паслядоўную пазіцыю абаронцы гісторыка‑культурных каштоўнасцяў, але тэкст згаданага допісу гэтай традыцыі супярэчыць. Яго сутнасць — гэта спробы абгрунтавання нахабнага будаўніцтва велічэзнага гмаху гатэлю «Кемпінскі» на самай мяжы з гістарычнай забудовай Верхняга гораду. Аўтар тэксту карыстаецца цалкам надуманымі аргументамі, разлічанымі на наіўных і недасведчаных людзей. Мне ўжо даводзілася пісаць аб вялікай шкодзе, якую прынясе з’яўленне гатэлю такой вышыні на гэтым месцы (гл. «НН» № 40’2007 — «Цыліндры ў модзе» і № 20’2008 — «Верхняму Гораду пагражае спрэчка сілуэтаў»), але сцверджанні спадара ЛК вымушаюць мяне ізноў вярнуцца да гэтай тэмы.

На самай жа справе

ніякай праблемы «вертыкальнага вектару» не існуе.
Праблемы ўзнікаюць, калі на гэтае месца намагаюцца ўціснуць нешта яўна не адпаведнае. Якім «завяршэннем ансамблю» трэба займацца, калі ніводнаму з менчукоў і гасцей сталіцы не прыйдзе да галавы, што на гэтым месцы не хапае велізарнага збудавання, калі ён асабіста не зацікаўлены ў яго праектаванні ці будаўніцтве?

Кастрычніцкая плошча ўжо склалася як каштоўны архітэктурны ансамбль, характэрны для часу яго стварэння. Ён гарманічны па сваёй аб’ёмнай кампазіцыі і створаны з блізкіх у стылі будынкаў. Ён вельмі ўдала спалучаецца з суседняй забудовай 1930—1950‑х. Цяпер жа плануюць не завершыць ансамбль, а, наадварот, парушыць яго — знесці адзін з яго складнікаў — будынак Музею Вялікай Айчыннай вайны, які фарміруе фронт забудовы і мае статус гісторыка‑культурнай каштоўнасці (архітэктары Г.Бенедыктаў і Г.Заборскі). Нават калі музей пабудуюць на новым месцы, цяперашні будынак неабходна захаваць як помнік архітэктуры і частку ансамблю. Невялічкі кавалак незабудаванай тэрыторыі паміж ім і вуліцай Інтэрнацыянальнай патрабуе запаўнення аб’ёмам сціплым і ў памерах, і ў абліччы.

У свеце панабудавана столькі ўсяго рознага, што асобнымі прыкладамі можна абгрунтоўваць хоць якія праектныя рашэнні, нават і самыя барбарскія.
Што можна і чаго нельга рабіць у Мінску? Усё залежыць ад нашых памкненняў, ад таго, што мы лічым каштоўным, што шануем, да чаго імкнемся. І гэта датычыць не толькі архітэктараў, а і ўсёй культурнай эліты грамадства. Наіўна было б думаць, што іншаземныя інвестары і нанятыя імі архітэктары будуць усур’ёз клапаціцца аб тактоўнасці сваіх прапановаў у адносінах да нашай спадчыны, аб гарманічным іх спалучэнні з наяўнай і будучай забудовай. Тое, што яны прапануюць — творы халоднага розуму, абыякавага да мінскай даўніны. Тэкст спадара ЛК напісаны так, быццам гістарычнага Верхняга Гораду ў Мінску не існуе наагул. Аўтар замоўчвае галоўнае — як гатэль такой вышыні і на гэтым месцы паўплывае на ўспрыманне гістарычнай забудовы, на сілуэт Верхняга Гораду. А ўплыў гэты будзе катастрафічна адмоўным. Гэта будзе вялікая горадабудаўнічая памылка.
Недарэчным будзе з’яўленьне гэтага хмарачосіка ў панараме гістарычнага Мінску.
А ён з’явіцца, бо яго будаўніцтву няма адчувальнага грамадскага супраціву.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі3

Кіраўнік лагістычнай кампаніі з Літвы: «У нас і цяпер сярод кіроўцаў 80% з Беларусі»2

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў5

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць