Маладзечанская міліцыя высвятляе асобу маладога чалавека, які скраў плюшавую цацку, паведамляе kraj.by
Мядзведзя бэжавага колеру скралі 15 красавіка ў 18.40 з адміністрацыйнага будынка па вуліцы Віленская, 9.
Мядзведзь належыць дырэктару фірмы, якая здае ў арэнду памяшканне ў адміністрацыйным будынку. Матэрыяльны ўрон заяўнік ацаніў у 120 рублёў.

Каментары