У Ветцы ратавальнікі з пад'ёмнікам дапамаглі савянятам, якія выпалі з гнязда ВІДЭА
12 мая турысты пазванілі ў службу 101 і паведамілі, што на Краснай плошчы ў Ветцы ляжаць двое савянят, якія, мабыць, выпалі з гнязда.
У прынцыпе, у пералік паслуг, якія аказвае МНС, выратаванне савянят не ўваходзіць. Але непадалёк праходзілі планавыя заняткі, і пасля вучэнняў ратавальнікі дапамаглі савянятам.
Яны падабралі двух птушанят, а потым пры дапамозе каленчатага пад'ёмніка даставілі іх у роднае гняздо.


Каментары