У якасці адной з магчымых прычын авіякатастрофы ў Шарамеццева разглядаюцца канструктыўныя заганы самалёта SSJ 100. Пра гэта паведамляе РИА Новости са спасылкай на крыніцу, блізкую да расследавання.
Паводле яе слоў, пралік пры праектаванні мог прывесці да паломкі шасі і ўзгарання паліўных бакаў. «Пры пасадцы SSJ у Шарамеццева шасі, якія зламаліся, прывялі да пашкоджання паліўных бакаў, уцечкі газы і ўзгарання. Такім чынам, гэта можа з'яўляцца пралікам пры праектаванні самалёта», — сказала крыніца.

Цяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары