Самыя папулярныя каментары пасля забойства даішніка: «Шуневіча ў адстаўку» і «На ўсходзе тэрмінова патрэбна мяжа»
Забойства лейтэнанта ДПС пад Магілёвам выклікала шырокі розгалас на інфармацыйных сайтах і ў сацыяльных сетках. На самых папулярных рэсурсах пад навіной пакінутыя сотні каментароў. Што думаюць пра сітуацыю беларусы?

Чытачы «Нашай Нівы» паставілі найбольшую колькасць лайкаў каментарам пра неэфектыўную працу міліцыі, а таксама тым, якія заклікаюць аднавіць паўнавартасную мяжу з Расіяй. Нагадаем, забойцы былі на аўто з расійскімі нумарамі.
«Ну пабачым, здолеюць міліцыянеры хутка знайсці забойцаў свайго калегі, альбо толькі мітынгоўшчыкаў лупіць здатныя…», — піша чытач з нікам БРСМ. «На ўсходзе тэрмінова патрэбна мяжа», — адзначае Ммм.
Што не падтрымліваюць чытачы «Нашай Нівы», дык гэта антыгуманістычных настрояў. «Ну і што, я іх не шкадую» — каментар з найбольшай колькасцю мінусаў.
На Onliner.by самы папулярны каментар датычыцца асобы міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча.
«Шуневіча ў адстаўку. Гэта вынік яго працы. Чаму супрацоўнік выехаў адзін на ДТЗ? Павальны некамплект супрацоўнікаў. Людзей не хапае. Тыя ўмовы, якія стварыў міністр, вымушаюць людзей звальняцца. Шуневіч, будзь мужыком, падай у адстаўку», — заклікае veter1973.
Адзін з наступных па папулярнасці каментароў таксама датычыцца мяжы з Расіяй: «Мяжа патрэбна з усходнім суседам. І чаму на выклік адзін паехаў. Малады зусім», — піша upastt89.
На Tut.by самы залайканы каментар прысвечаны той самай тэме.
«Хутчэй за ўсё «гасцям» спатрэбілася зброя і форма. Але баюся, нават пасля такога мяжы мы не закрыем…» — разважае Plyaer_Minsk.
«67 рэгіён, Смаленская вобласць. З Магілёўшчыны праехаць чорнымі сцежкамі элементарна, значыць, нешта яны нарабілі, калі пайшлі на захоп прадстаўніка ўлады, такое не даруецца», — падсумоўвае Натан.
-
Рэжым Лукашэнкі часова стане менш агрэсіўным да суседзяў, але стратэгічна будзе імкнуцца да авалодання атамнай зброяй
-
«Знайшлі крайняга», а «паставяць салдафона якога-небудзь». У сацсетках адрэагавалі на звальненне кіраўніка «Мінсктранса»
-
Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары