Свет55

Пры выключаным святле: у Малдове прарасійскія і праеўрапейскія сілы пайшлі на кампраміс, каб адхіліць ад улады Плахатнюка

Прэзідэнт Малдовы прыводзіў новы ўрад да прысягі ў паўзмроку: людзі ўсёмагутнага мультымільянера адключылі ў парламенце святло. Фота privesc.eu.

Паседжанне парламента яшчэ не скончылася, а Канстытуцыйны суд Малдовы ўжо абвясціў яго рашэнні незаконнымі. Суд і раней прымаў рашэнні, выгадныя мультымільянеру Уладзіміру Плахатнюку і яго Дэмакратычнай партыі, але сёння сітуацыя была асаблівая. Супраць Плахатнюка аб'ядналіся непрымірымыя ворагі.

Прарасійская Сацыялістычная партыя прэзідэнта Дадона і праеўрапейская кааліцыя Acum («Зараз») разам валодаюць 61 голасам у 101-мясцовым парламенце. Нягледзячы на процідзеянне былой улады — у будынку парламента нават адключылі святло — яны падпісалі «часовае палітычнае пагадненне» і дысцыплінавана прагаласавалі за ўзгоднены спіс кандыдатаў, паведамляе Newsmaker.md.

Новай прэм'еркай стала былая міністр адукацыі Мая Санду з Acum — суперніца Дадона на апошніх прэзідэнцкіх выбарах. Яна прынесла прысягу проста ў зале пленарных пасяджэнняў, у прысутнасці Дадона, які і ўнёс яе кандыдатуру.

Прэм'ер у Малдове мае больш улады, чым прэзідэнт.

Перад галасаваннем дэпутатаў Санду заявіла: «Дыктатар паў. З сённяшняга дня алігархічны рэжым — у апазіцыі».

«Дэпутаты аб'ядналіся насуперак усім адрозненням, каб перамагчы рэжым. Сёння пачаўся працэс ачышчэння Малдовы і будаўніцтва іншай будучыні для краіны і грамадзянаў», — абвясціла Санду.

Яна заявіла, што ўрад будзе працаваць ва ўмовах крызісу, і з-за адрозненняў паміж палітычнымі праграмамі яго складу не факт, што ён пратрымаецца доўга.

Але яна паабяцала, што нягледзячы ні на што, новы Кабмін будзе працаваць дзеля грамадзян. Санду заявіла, што Кабмін зоймецца ачышчэннем дзяржінстытутаў, верне давер замежных партнёраў Малдовы і даможацца аднаўлення фінансавай дапамогі з боку ЕС і іншых партнёраў, палепшыць сацыяльныя паслугі і будзе актыўна займацца укараненнем Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС.

«Адсутнасць веры ў заўтрашні дзень — галоўная прычына таго, што людзі з'язджаюць, — заявіла Санду. — Мы адкрыем новую старонку», — паабяцала кандыдатка ў прэм'еры.

Спікеркай парламента стала былая прэм'ерка, сацыялістка Зінаіда Грэчаная.

Міністрам унутраных спраў і віцэ-прэм'ерам стаў Андрэй Нэстасэ з Acum.

Міністрам замежных спраў і па пытаннях еўраінтэграцыі стаў беспартыйны Нікалае Папэску.

Дэпутаты ў той жа дзень адправілі ў адстаўку кіраўнікоў спецслужбы і антыкарупцыйнага бюро, а таксама прынялі дэкларацыю аб дэалігархізацыі. У прыватнасці, наступныя выбары пройдуць па партыйных спісах, а не па змяшанай мажарытарна-прапарцыйнай сістэме, спрыяльнай для бізнэсоўцаў у палітыцы.

Дэпутаты ад Дэмакратычнай партыі ў галасаванні не ўдзельнічалі, а Канстытуцыйны суд у рэжыме анлайн абвясціў рашэнні незаконнымі. Тэлеканалы, якія кантралюе той самы Плахатнюк, цэлы дзень паўтаралі мантру пра здраду Дадона радзіме і рэалізацыю прарасійскага сцэнара. 

Што цікава, на паседжанні парламента разам прысутнічалі паслы ЗША і Расіі, а таксама пасланнік Еўрасаюза. Перад пасяджэннем яны сустрэліся з прэзідэнтам Дадонам, які паінфармаваў іх пра план «вялікай кааліцыі».

Гэта рэдкі ў гісторыі Усходняй Еўропы выпадак, калі праеўрапейскія, нацыянальна-ліберальныя і прарасійскія сілы аб'ядноўваюцца для адхілення ад улады старога кіраўніцтва, якое здавалася непатапляльным.

Каментары5

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам жанчына ператварыла свой балкон у батанічны сад з трапічнымі раслінамі1

Невядомую публіцы карціну Манэ ўпершыню выставяць на аўкцыён. Чакаецца рэкордная цана2

«І прыходзіў, і парасон над ёй трымаў, і абдымаў, і цалаваў». Маці забітай Таццяны Марцішчанкі расказала пра яе адносіны з бацькам дзіцяці3

Нобелеўскім лаўрэатам дадуць больш грошай2

«Трамп закрыў YouTube у Амерыцы? Не». Міністр інфармацыі выказаўся пра магчымасць блакавання YouTube у Беларусі7

Натоўп школьнікаў сабраўся пад крамай Mark Formelle — брэнд выпусціў лімітаваную калекцыю з шалёна папулярным спеваком з Баранавічаў11

Разведка ЗША папярэдзіла пра намер Расіі ўмяшацца ў амерыканскія выбары2

Трамп закрыў CNN, MS NOW і Politico доступ у Белы дом7

У Нацыянальным мастацкім музеі закрываюць выставу Шагала

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю10

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць