Здарэнні1515

Двайное забойства ў школе ў Стоўбцах: высветліліся новыя падрабязнасці

Tut.by

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб трагедыі ў сярэдняй школе №2 горада Стоўбцы, паведамляе прэс-служба СК.

Нагадаем, што 11 лютага дзесяцікласнік ударыў нажом настаўніцу гісторыі і грамадазнаўства і вучня 11-га класа, якія памерлі на месцы здарэння.

У ходзе расследавання адноўленая храналогія здарэння, адзначае СК.

Па дадзеных следства, абвінавачваны, кіруючыся хуліганскімі матывамі, перад забойствам нанёс удар малатком аднакласніку, параніўшы яго.

Затым нанёс настаўніцы нажом не менш за два ўдары. Выбег з кабінета і прычыніў нажавыя раненні двум аднакласнікам, якія спрабавалі яго затрымаць. Затым ён зайшоў у іншы кабінет і нанёс удары нажом вучню 11-класа.

Затым выйшаў у калідор, дзе пагражаў нажом намесніку дырэктара і настаўніку біялогіі, спусціўся ў вестыбюль, дзе пагражаў нажом аднакласніцы і падрапаў ім ёй шыю. Потым збег з месца здарэння.

Згодна з заключэннем комплекснай стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, праведзенай ДКСЭ, падлетак мог у поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі.

Следчымі прад'яўлена абвінавачанне ў здзяйсненні наступных злачынстваў:

— забойства дзвюх асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч. 2 арт. 139);

— замах на забойства дзвюх асоб з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 139);

— асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339).

Сваю віну падлетак прызнаў часткова. Раней ужытая да яго мера стрымання ў выглядзе зняволення не змянялася.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

«Цэліў у горла»: сталі вядомыя падрабязнасці здарэння ў Стоўбцах, дзе школьнік зарэзаў настаўніцу і вучня

Чаму ён? Бацька хлопца, якога забілі ў Стоўбцах, падрабязна расказаў пра сына і дзень яго смерці 

Каментары15

Цяпер чытаюць

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву14

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі на рэканструкцыю канферэнц-залы мясцовай міліцыі патрацяць мільён даляраў4

Борыс Джонсан таемна правёў двое сутак на фронце пад Запарожжам22

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі25

Свіслач у Мінску будуць перазапускаць2

«Мяне дзяржава рыхтуе, каб я умер на благо родины»40

Для Вэнса перамовы ў Ісламабадзе могуць стаць ключавым момантам у кар'еры1

Цэны на клубніцы ўпалі яшчэ больш. А што з яблыкамі, свежай радыскай і зелянінай? Колькі на Камароўцы што каштуе

Украіна і Расія правялі вялікі велікодны абмен

«Можа, і мільён зрабіла за ўсё жыццё». 87‑гадовая майстрыха паўстагоддзя катае свечкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву14

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць