Грамадства

Міністр Караеў сустрэўся з лідаркай «Маці 328»

5 чэрвеня новы міністар унутраных спраў Юры Караеў сустрэўся з кіраўніцай руху «Маці 328» Ларысай Жыгар. Яна зьвярнулася да Юрыя Караева пасьля адстаўкі былога міністра Ігара Шуневіча, каб зьвярнуць увагу на праблемы асуджаных па «антынаркатычным» артыкуле, піша «Радыё Свабода».

Што паабяцаў Юры Караеў?

1. Павялічыць удвая працягласьць доўгатэрміновага спатканьня для асуджаных па 328-м артыкуле.

Ларыса Жыгар патлумачыла, чаму ўзьнікла такая праблема:

«Асуджаным па 328 артыкуле даюць толькі два спатканьні на год працягласьцю ўсяго суткі. Але што такое суткі для маладога чалавека, які толькі адарваўся ад сям’і? Папрасіла, каб хаця б было 2 дні, бо максымальна можна даваць 3 дні. Караеў паабяцаў, што гэта будзе перагледжана».

2. Адну харчовую перадачу з максымальнай вагой у 30 кіляграмаў падзяліць на 2 перадачы, каб у суме засталіся тыя ж 30 кілё.

«Цяпер дазволеная адна харчовая перадачы на год вагой да 30 кіляграмаў. Але бацькам цяжка асіліць такія перадачы, у тым ліку матэрыяльна. Чаму не дазволіць тыя ж 30 кілё раскласьці на 2 перадачы ў год? Міністар абяцаў вывучыць гэтае пытаньне», — сказала Ларыса Жыгар.

3. Раз на год дазволіць атрыманьне мэдычнай бандэролі.

«Прасіла, каб дазволілі дасылаць вязьням 1 мэдычную бандэроль незалежна ад таго, хварэе чалавек ці здаровы. Гэта важна, бо тады ў бандэроль будуць укладаць вітамінныя прэпараты, якіх заўсёды не хапае. З гэтым Караеў таксама пагадзіўся», — сказала Ларыса Жыгар.

4. Не цягнуць з ужываньнем амністыі да тых асуджаных, у каго адбыцьцё тэрміну заканчваецца.

«Амністыя будзе ўжывацца цягам 7—8 месяцаў пасьля таго, як закон уступіць у сілу. Але некаторыя вязьні, у каго тэрмін падыходзіць да заканчэньня, і без амністыі выйдуць за гэты час на волю. Практыка мінулых амністый паказвае, што часта адміністрацыя калёніі зацягвае ўжываньне амністыі такім вязьням, і ў выніку яны вызваляюцца нібыта па амністыі, але ўсяго за некалькі дзён да заканчэньня прызначанага судом тэрміну. Караеў паабяцаў, што гэтак больш ня будзе», — кажа Ларыса Жыгар.

На што не пагадзіўся Юры Караеў?

Перакваліфікаваць справы па 4 частцы 328 артыкула на 3 частку.

«Тут мы не дамовіліся. Караеў сказаў, што па 4 частцы паслабленьня ня можа быць. Па ягоных словах, управа наркакантролю робіць максымум, каб выяўляць і караць буйных наркадылераў, а да дробных закладчыкаў падыход паводле закону. Сказаў, што паслабляць практыку ўжываньня 4 часткі 328 артыкула пакуль нельга і гэта не ў ягонай кампэтэнцыі».

У 4 частцы 328 артыкула Крымінальнага кодэксу вядзецца пра адказнасьць за распаўсюд наркотыкаў у складзе арганізаванай злачыннай групы. За гэта прадугледжана пазбаўленьне волі на тэрмін да 15 гадоў. Актывісткі «Маці 328» дамагаюцца перагляду спраў асуджаных па 4 частцы 328 артыкула і ў шэрагу выпадкаў перакваліфікацыі іх дзеяньняў на 3 частку таго ж артыкула.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць