Кіраўнік патрыяршай камісіі РПЦ: Жанчыны дурнейшыя за мужчын
Кіраўнік патрыяршай камісіі РПЦ па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства протаіерэй Дзімітрый Смірноў у эфіры радыё «Радонеж» заявіў, што, на яго думку, мужчыны разумнейшыя за жанчын.

«Жанчыны слабейшыя розумам. Вядома, бываюць нейкія там Марыі Кюры, але ўсё ж такі гэта рэдкасць», — заявіў Смірноў. Разам з тым, протаіерэй дадаў, што жанчыны больш цярплівыя, клапатлівыя, у іх «больш любові», а за іх дзеяннямі «стаіць подзвіг», якога Бог чакае ад кожнага чалавека.
Дзімітрый Смірноў таксама падзяліўся гісторыяй з жыцця яго парафіі, калі жанчына «тлумачыць больш-менш талкова», у той час як яе муж «не можа слова вымавіць».
-
Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?
-
Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі
-
Прылукі пад Мінскам на хвалі хайпу — беларусы масава паехалі туды па здымкі ў стылі «Прыцемак». Мясцовыя не ў захапленні
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары