Грамадства11

У інтэрнэце за суткі сабралі $20 тысяч сям'і беларускай рэжысёркі, што загінула на Алясцы

За адзін дзень на платформе gofundme.com было сабрана $20,465 — на 465 даляраў больш за заяўленую суму.

«Дзякуй усім, хто ўзяў удзел у зборы сродкаў для Нікі Ніканавай! Дзякуючы вашай падтрымцы і аператыўнасці мы сабралі неабходную суму ўсяго за адзін дзень», — напісалі ініцыятары.

Грошы збіралі найперш на паездку ў ЗША маці загінуўшай Нікі Ніканавай.

Трагічнае здарэнне адбылося на Алясцы ў чацвер, 25 ліпеня. Пра гэта паведаміла мясцовае выданне Newsminer.com.

24-гадовыя беларусы Пятро Маркелаў і Ніка Ніканава згулялі вяселле 1 ліпеня і адправіліся ў падарожжа па Амерыцы. На Алясцы яны вырашылі пабачыць закінуты аўтобус, які стаў вядомы дзякуючы кнізе, а пасля і фільму «У дзікіх умовах» (Into the Wild; ён расказвае пра амерыканскага хлопца з забяспечанай сям'і, які адправіўся ў глухі раён Аляскі, пасяліўся там у аўтобусе, а праз чатыры месяцы загінуў там ад знясілення і голаду). Па дарозе назад, калі падарожнікі спрабавалі перайсці раку Тэкланіка, дзяўчыну змыла плынню. Пятро здолеў выцягнуць яе з вады, але Ніка была ўжо мёртвая.

Пятро паведаміў пра здарэнне ў мясцовую паліцыю.

Пятро Маркелаў — актывіст руху «Легалайз Беларусь», выступае за дэкрыміналізацыю наркотыкаў.

Ніка Ніканава — рэжысёрка 20-хвіліннай стужкі «Пакаленне 328» пра маці непаўналетніх, асуджаных за наркатычныя злачынствы.

У падлеткавым узросце знялася ў фільме «Брэсцкая крэпасць». Хацела паступаць у ЗША, але не здолела атрымаць візу. Вучылася ў ЕГУ па спецыяльнасці «Медыя і камунікацыі», але праз паўгода кінула вучобу і паехала займацца сёрфінгам на Балі. Падарожжа зацягнулася на тры гады. Пасля ўсё ж трапіла ў ЗША, вучылася на гадавой праграме дакументалістыкі. Апошнім часам жыла ў Нью-Ёрку.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй25

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

У Кітаі знайшлі парэшткі раней невядомага дыназаўра з чатырма крыламі5

Нарвежская палітычная эліта апраўдваецца перад парламентам за сувязі з Джэфры Эпштэйнам

Названыя авіякампаніі з найлепшым WI-FI на борце. Еўрапейская з іх толькі адна2

Юрый Чыж зноў судзіўся са сваім сынам. Перамагла маладосць2

На рэйсе ў Тэль-Авіў усё ж былі пілоты з Украіны і Расіі, але не тыя5

Рыэлтар паказаў кватэру, якую прадалі за 80 тысяч даляраў. Беларусы ўразіліся9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй25

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Дабраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць