Святкаванне дня нараджэння ў адным з гандлёвых цэнтраў скончылася для школьніка шпіталізацыяй.

Ілюстрацыйнае фота
Інцыдэнт адбыўся на забаўляльнай пляцоўцы. Са слоў хлопчыка, скачучы на батуце, ён няўдала прызямліўся, у выніку чаго адчуў боль у назе. Дзіця даставілі ў бальніцу.
Наступствы аказаліся больш сур'ёзнымі, чым меркавалася першапачаткова. Спецыялісты зафіксавалі пералом костак правай галёнкі.
Згодна з заключэннем эксперта, атрыманыя падлеткам цялесныя пашкоджанні кваліфікаваныя як цяжкія, паведамляе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Каментары