Грамадства5353

Каледж у Відзах усталяваў ва ўласным двары помнік з расійскім двухгаловым арлом ФОТА

Увагу на гэта звярнуў віцебскі журналіст Зміцер Казакевіч, які паходзіць з Відзаў. Падчас аднаго з наведванняў роднага мястэчка ў Браслаўскім раёне ён пабачыў памятны камень з гербам Расійскай імперыі

«1 верасня 1803 года па ўказе цара Аляксандра І было адкрытае Відзаўскае гарадское ўезнае вучылішча ў горадзе Відзы Ковенскай губерні Віленскай адукацыйнай акругі».

Казакевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісаў: «Прыехаў на радзіму - і на табе: камень. Мала было кавярні «Традіція 1803», дык яшчэ камень упёрлі […], цара-бацюшку прыпомнілі. І гэта, калі што, на радзіме Тамаша Ваўжэцкага [адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года — «НН»], які тут вучыўся ў езуіцкай школе і які пахаваны ў Відзах. Мне прыкра. Дарэчы, тая самая езуіцкая школа была заснаваная ў Відзах на пачатку 18 ст».

Высветлілася, што памятны знак быў адкрыты сёлета яшчэ ў чэрвені. Намесніца дырэктара Відзаўскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ніна Лапкоўская так патлумачыла сітуацыю:

«У 1803 годзе быў указ па адкрыцці ўезных гарадскіх вучылішчаў. Такое вучылішча было адкрытае ў тым ліку і ў Відзах. У нас вывучалася агранамія, былі асновы прафесійнай адукацыі. Мы знайшлі адпаведныя дакументы ў архівах.

І гэта была Расійская імперыя, таму мы ўсталявалі такі памятны знак. Гэта выключна наша бачанне, нам ніхто яго не навязваў. У нас быў даследчы праект, з якім мы занялі першае месца на рэспубліканскім конкурсе. Усталявалі памятны знак з павагай да мінулага. Усё было за сродкі каледжа, нам ніхто не дапамагаў. Увесь праект зроблены пад кіраўніцтвам дырэктара Міхаіла Смірнова, ён быў ініцыятар, а з ім пагадзіўся ўвесь педагагічны калектыў», — сказала спадарыня Лапкоўская.

Відзы — аграгарадок у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці.

Каментары53

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка2

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка8

Музыка Алесь Чумакоў расказаў, як яго спрабаваў завербаваць ветлівы беларускамоўны хлопец з КДБ26

19 вайскоўцаў з Казахстана забрала хваляй падчас вучэнняў у Каспійскім моры7

Бацьку расійскага хакеіста НХЛ задзёр мядзведзь16

Памерла Ірэна Барадзюля

Найбуйнейшай у свеце фан-супольнасцю Лэдзі Гагі кіруе хлопец з Мінска, які адседзеў за пратэсты. Расіяне паспяшаліся запісаць яго ў свае16

Калій пайшоў у Штаты і даў козыры Лукашэнку. А што з гэтага Трампу? І што зменіцца для «Беларуськалія»?19

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка2

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць