Усяго патроху1818

Паглядзіце, якія яркія графіці ўпрыгожылі вуліцы Мінска ФОТЫ

У Мінску праходзіць чарговы фестываль Vulica Brasil, у рамках якога ў горадзе з'яўляюцца новыя муралы. Паглядзіце, як яны выглядаюць у працэсе стварэння.

OSGEMEOS (45 гадоў, Сан-Паўлу, Бразілія)

Што малююць: «Жоўты гігант 2»

Дзе малююць: вул. Кастрычніцкая, 16

Арт-анёлы Vulica Brasil OSGEMEOS зноў вяртаюцца ў Мінск! На гэты раз са значнай мэтай: пакінуць сваяка Гіганту на бразільскай амбасадзе.

Густава i Атавiа Пандольфа лічацца аднымі з самых вядомых стрыт-артыстаў у свеце. Яны пачалі маляваць яшчэ ў далёкіх 80-х, калі аўтамабілі былі востравугольнымі, а хіп-хоп толькі олдскульным. Як і ў музыцы, веды пра вулічную культуру ў Бразіліі спачатку чэрпаліся са Штатаў, але праз некалькі гадоў мастакі не толькі выпрацавалі свой уласны стыль, але і паўплывалі на бразільскі стрыт-арт у цэлым, стаўшы сусветнымі зоркамі.

Іх персанажы — жоўтыя чалавечкі — прысутнічаюць на большасці работ блізнюкоў і даўно сталі іх своеасаблівым брэндам. У 2015 годзе OSGEMEOS ухуталі ў цёплыя абдымкі жоўтага чалавечка адну са сцен будынка бразільскай амбасады ў Менску. Сёлета яны нанеслі на мапу сваіх прац і выпешчаную Кастрычніцкую — гігант з’явіўся ў дворыку Ok16.

Alexei Antony (22 гады, Магілёў, Беларусь)

Што малюе: мурал «Гармонія»

Дзе малюе: вул. Кастрычніцкая, 16 к.20

Пачаў займацца вулічным мастацтвам з налепак, пасля захапіўся стэнсіламі, а далей перайшоў на адмысловы жывапіс: стаў запаўняць формы ўзорамі, што з часам перарасло ў аўтарскі стыль. Antony удзельнічае ў фестывале з 2014 года, асісціруе бразільскім мастакам, а сёлета прадставіць паўнавартасны аўтарскі мурал. Яго задумка — нейкі вобраз, які ёсць у кожным з нас, які адлюстроўвае гармонію, узаемадзеянне асобных элементаў у складанай сістэме.

Hyper (38 гадоў, Белу-Арызонты, Бразілія)

Што малюе: мурал «Kaapora»

Дзе малюе: вул. Кастрычніцкая, 16/3

Мастак, празорлівец і артыст, а таксама графіціст, татуіроўшчык, відэамэйкер, музыкант і рэгі-выканаўца. У сваіх працах Hyper спасылаецца на старажытныя культуры, карэнныя народы і іх веды, мастацтва і духоўнасць, сілу прыроды, пошук чалавечай прыроды, паразумення паміж людзьмі і гармоніі з сусветам, у якім мы жывём. Для Vulica Brasil ён задумаў мурал «Kaapora», што значыць «той, хто жыве ў лесе». Гэты мурал мастак захацеў стварыць у самым зялёным закутку Кастрычніцкай — па другі бок МЗКР каля ракі.

Bruno Big (39 гадоў, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія)

Што малюе: мурал «Даглядай свой сад»

Дзе малюе: вул. Кастрычніцкая, 16 к.3

Бруна — спецыяліст у галіне гісторыі мастацтваў. Адзін з яго самых знакавых праектаў — стварэнне серыі абразкоў культуры Бразіліі на кашулях нацыянальнай зборнай па футболу. У Менску Бруна створыць вялікі сад з прыгожым меседжам: «Сакрэт не ў тым, каб ганяцца за матылькамі, а ў тым, каб клапаціцца пра свой сад, і тады матылькі прыляцяць самі».

Criola (29 гадоў, Рыа-дэ-Жанэйра/Белу-Арызонты, Бразілія)

Што малюе: мурал «Карані»

Дзе малюе: вул. Трасцянецкая, 11

Criola — гэта маніфест, ці як яна сябе называе, artivist. Для яе мастацтва — гэта сродак барацьбы за правы чорных жанчын. У сваіх працах яе цікавяць бразільская флора, культурная разнастайнасць, чорныя, індзейцы і гарадскія легенды. Яна цесна злучана з модай, адтуль яна дадае тэкстуры і ўзоры. Мастачка ўжо падарыла свае колеры Бразіліі, Партугаліі, Францыі, а зараз і Беларусі, дзе яна — першая жанчына-хэдлайнер фэсту з пачатку яго існавання.

Мастак з Ліды Яўгеній Мацюта «Covek» аформіў сцэну і чылаўт-зону міфалагічнымі персанажамі з казачнага саду.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч33

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц і залеў

Якую дошку для нарэзкі выбраць — драўляную ці пластыкавую? Што кажуць спецыялісты3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч33

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць