Усяго патроху33

У Рызе не ведаюць, куды падзець катоў былога мэра

Ніл Ушакоў пакінуў пасаду мэра і пакінуў у Рыжскай думе двух катоў. У галоўнага кандыдата на крэсла кіраўніка горада — алергія на катоў. Лёс жывёл застаецца нявызначаным.

Катоў Ніл Ушакоў узяў з прытулку ў 2011 годзе, прыкладна праз год пасля прыходу ў Рыжскую думу. Мурыса ў Рыжскай думе лічаць інтэлігентным інтравертам, Кузю — зоркай.

Яны «ўдзельнічалі» ў прэс-канферэнцыях мэра, свабодна кантактавалі з журналістамі, не саромеліся камер, шпацыравалі па сталах, здымаліся для рэкламы горада, сустракаліся з гасцямі кіраўніка горада і ўпрыгожвалі яго старонку на фэйсбуку. З часам за катамі замацаваўся нефармальны статус «афіцыйных рыжскіх катоў».

У пачатку красавіка 2019 года Ушакова адхілілі ад выканання абавязкаў мэра, у чэрвені ён афіцыйна пакінуў Рыжскую думу і перайшоў на працу ў Еўрапарламент. Катоў Ніл Ушакоў пакінуў у сваім былым офісе ў Рыжскай думе.

Некалькі месяцаў шматгадовыя партнёры па кааліцыі — партыі «Згода» (партыя Ушакова) і «Гонар служыць Рызе» — спрабавалі падзяліць крэсла мэра, аднак нікому не ўдавалася сабраць большасць галасоў. У гэты час каты працягвалі жыць у офісе кіраўніка горада, дзе амаль нікога не было.

Cамым верагодным кандыдатам на пасаду мэра стаў дзейны віцэ-мэр Алег Бураў.

У Бурава на катоў алергія, паводле яго слоў, катам не месца на стале мэра, а клапаціцца пра жывёл павінна фракцыя «Згоды» ці нейкая сям'я.

«Хачу сказаць, што, па-мойму, на гербе Рыгі былі львы. Давайце не будзем мяняць акцэнтаў», — заявіў Бураў.

У прэс-службе Рыжскай думы паведамілі, што афіцыйным уладальнікам жывёл з'яўляецца Ніл Ушакоў — так запісана ў іх дакументах.

Пакуль лёс катоў застаецца нявызначаным, яны працягваюць жыць у прыёмнай мэра. Іх даглядае сакратар, корм аплачвае сам Ушакоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы

Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў1

Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі21

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын забіў тры галы і прынёс камандзе перамогу над віцэ-чэмпіёнам Польшчы10

Мадура апублікаваў фота з амерыканскай турмы6

Гэтыя сумкі вы будзеце бачыць паўсюль гэтай восенню6

Удава Мілінкевіча: Кожны дзень бачу на ягонай магіле новыя кветкі альбо новых людзей1

Пяскоў пра пастаўкі паліва з Беларусі: Чуйна рэагуюць на нашы патрэбы5

Аўтар бестселера «Багаты тата, бедны тата» Роберт Кіясакі мае $1,2 млрд доўгу. Ён расказаў, як так атрымалася8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць