Сёння ўрад ухваліў звальненне Клічко з пасады старшыні Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі і накіраваў адпаведны дакумент ў Офіс прэзідэнта Зяленскага. Сам Віталь Клічко лічыць гэта неканстытуцыйнай і недэмакратычнай спробай звольніць яго з пасады кіраўніка адміністрацыі Кіева. Пра гэта ён заявіў на брыфінгу ў Кіеве, паведамляе УНІАН. У выпадку звальнення ён паабяцаў звярнуцца ў суд.
Калі Клічко звольняць з пасады старшыні Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі, ён працягне быць мэрам Кіева, але яго паўнамоцтвы істотна зменшацца.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары