Здарэнні1515

«Муж загубіў нашу сям’ю». Жанчына з Кобрына, якая атруцілася грыбамі, расказала сваю праўду

vk.com

У Кобрыне сям’я з трох чалавек моцна атруцілася грыбамі. Жонка вінаваціць у здарэнні памерлага мужа, які, паводле яе, хацеў такім чынам не дапусціць разводу. Сваякі ж мужчыны называюць яе заявы хлуснёй, піша belsat.eu

Больш за тыдзень таму ў прыёмны пакой Кобрынскай цэнтральнай раённай больніцы самастойна звярнуліся 24-гадовы Павел, ягоная 22-гадовая жонка Марыя з 1,5-гадавалым сынам Міраславам. Паводле пацыентаў, яны елі грыбы, ад чаго ім стала кепска, паведамляе БелТА.

Мясцовае выданне kobrincity.by піша, што сям’я атруцілася бледнымі паганкамі, пераблытаўшы іх з зелянушкамі.

Праз некалькі дзён пасля атручвання мужчына памёр у Берасцейскай больніцы. Ягоныя жонка і дзіця знаходзяцца ў Менску ў рэанімацыі РНПЦ транспланталогіі органаў і тканак. Ім перасадзілі печань, стан абодвух ацэньваецца як цяжкі, паведамляе «Комсомольская правда».

«Муж атруціў і загубіў нашу сям’ю»

Пара знаходзілася ў працэсе разводу. І прайшла ўжо палову тэрміну, адведзенага ім на прымірэнне. Тым не менш, той трагічны вечар муж з жонкай правялі разам. Жанчына ў здарэнні абвінаваціла свайго памерлага мужа.

«Нам ужо лепей, жывыя! Дзякуй маім родным людзям, за клопат, у веру ў нас. Я ледзь пішу, але заўтра ў майго мужа, які атруціў і загубіў нашу сям’ю «дзень памяці». Не верце сайтам ды лжывым звесткам», — напісала яна ў Instagram.

Як расказала маці жанчыны, менавіта муж збіраў і гатаваў грыбы, якія ён з’еў разам з жонкай. Дзіця ж пакармілі грудным малаком.

«Затым Маша з Пашам пайшлі ў клуб, а раніцай дачцэ стала так дрэнна, што яна не магла выклікаць «хуткую». Яе пастаянна ванітавала, яна нават не магла ўстаць з канапы. Паша ў гэты момант знаходзіўся побач, яму таксама было дрэнна, але лекараў ён выклікаў толькі пасля таго, як Маша сказала, што памірае», — распавяла жанчына.

Сама Марыя адзначыла ў каментары Onliner.by, што муж неаднойчы пагражаў скончыць жыццё самагубствам, калі яны расстануцца. Пагражаў забіць і сына.

Сваякі памерлага вінавацяць жонку ў хлусні

Разам з тым сястра памерлага Паўла Альбіна ў каментары belsat.eu назвала абвінавачванні ў адрас свайго брата глупствам.

«Марыя можа нагаварыць усё, што заўгодна. Такі яна чалавек, яе ведае ці не ўвесь Кобрын… Я не ведаю, якія яшчэ версіі яны прыдумае, каб сябе апраўдаць. Гэта поўная лухта», — расказала сястра.

Паводле яе, у памерлага ні ў якім разе не магло быць такіх думак, бо ён быў самы пазітыўны чалавек у сям’і.

Паводле Альбіны, Марыя ўвесь час даставала і абзывала Паўла ды ягоных сваякоў, лічыла, «што яна «каралева» і ёй роўні няма». Версію ж пра наўмыснае атручванне, лічыць яна, жонка высунула таму, што «ведае, што людзі яе загнабяць». На думку Альбіны, гэта не апошняя версія пацярпелай.

Не верыць у самагубства Паўла і ягоная былая аднакласніца Марыя. Паводле яе, памерлы быў вясёлым чалавекам і максімум, што мог зрабіць, — напужаць сваю жонку. Тая ж «заўсёды сябе выстаўляе шчырай». Разам з тым суразмоўца адзначыла, што, калі ў горадзе збіралі грошы на дапамогу сям’і, Маша ўсе грошы забрала сабе.

«Пашу ні капейкі не дала. Хай памірае, сказала», — адзначыла аднакласніца памерлага.

Паводле яе, жонка яшчэ да смерці мужа менавіта яго лічыла вінаватым.

Каментары15

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын1

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 21

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

The Atlantic: Трамп падтрымаў ідэю змякчэння санкцый супраць Расіі ў абмен на вызваленне палітвязняў7

Уладальнік кувалды «Вагнера» з Рэчыцы атрымаў працу спецыяліста па моладзевай палітыцы4

Ціханоўская ў Еўрапарламенце засцерагла ЕС ад зняцця санкцый з Расіі і Лукашэнкі26

У Германіі мужчына спаліў гістарычнае распяцце XVII стагоддзя11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын1

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць