Урад Літвы: Пахаванне парэшткаў Каліноўскага мае прайсці ў Вільні 22 лістапада

Выяўленыя на гары Гедыміна парэшткі паўстанцаў XIX ст. будуць урачыста пахаваныя ў Вільні на могілках Росы 22 лістапада, пацвердзіў урад Літвы ў чацвер, паведамляе Delfi
Падчас урачыстай цырымоніі іх парэшткі будуць дастаўлены ў Віленскі Кафедральны сабор, а затым перавезены на могілкі Росы.
Віцэ-канцлер урада Дэйвідас Матулёніс сказаў BNS, што падрабязнае абмеркаванне цырымоніі адбудзецца ва ўрадзе 8 кастрычніка.
«Уся цырымонія пачнецца на Кафедральным пляцы, у саборы мы вырашым, як арганізаваць урачыстую перавозку на Росы, адбудуцца цырымоніі на саміх могілках і ў капліцы. Парэшткі будуць змешчаны ў сімвалічныя, маленькія дамавіны і будуць транспартавацца», — сказаў Матулёніс BNS.
Нагадаем, што частка беларускай грамадскасці просіць перапахаваць парэшткі Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Другая частка выступіла за Вільню
Дзеячы культуры звярнуліся да Літвы: Просім пахаваць Каліноўскага ў Беларусі
Касцёл: Мы б прадаставілі зямлю пад пахаванне Каліноўскага ў цэнтры Мінска ля аднаго з храмаў
Андрэй Дынько: Чаму я падпісаў зварот за перапахаванне Каліноўскага ў Беларусі. І некалькі інсайдаў
Дубавец: Перавоз Каліноўскага ў Беларусь дэсакралізуе ягоны подзвіг
Віктар Марціновіч: Калі тут не можа быць пахаваны Каліноўскі, чаму вы ўсе тут жывяце?
Марзалюк: Вільня — горад нашай мары. Каліноўскі мусіць застацца там
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Расійскі рэпер Ягор Крыд зняўся ў майцы з выявай героя фільма «Ідзі і глядзі», якому дамалявалі пірсінг і татуіроўкі. Цішотку выпусцілі крама беларускі
Каментары