Улада4141

Анісім, Канапацкая, Губарэвіч, Халіп не зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў у дэпутаты

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, кіраўніца Таварыства беларускай мовы Алена Анісім не прайшла рэгістрацыю па Стаўбцоўскай акрузе №70, пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі ў акруговай выбарчай камісіі.

«Адмовілі праз дробныя тэхнічныя моманты, — расказала «НН» Алена Анісім. — Мы маглі збіраць подпісы толькі ў Стаўбцоўскім раёне, але ў падпісных лістах некаторыя зборшчыкі не ўказвалі Стаўбцоўскі раён, хаця там былі пазначаныя і вёска, і назва вуліцы. Я думаю, што гэта зроблена для таго, каб паказаць, якія добрыя спецыялісты працуюць у выбарчых камісіях, як дакладна яны ведаюць заканадаўства, як дэтальна разбіраюць лісты».

Анісім не верыць, што каманда адмовіць ёй у рэгістрацыі магла сыходзіць аднекуль зверху. «Не думаю, што такое магчыма», — сказала яна. Цягам трох дзён Анісім плануе абскардзіць гэтае рашэнне.

Фермеру Юрыю Іваноўскаму, які таксама вылучаўся па гэтай акрузе праз збор подпісаў, таксама адмоўлена ў рэгістрацыі.

Ганну Канапацкую таксама не зарэгістравалі. «Я толькі што выйшла з пасяджэння камісіі. Мяне не зарэгістравалі ў якасці кандыдата ў дэпутаты», — паведаміла яна.

Дэпутатка Ганна Канапацкая не зарэгістраваная ў якасці кандыдата па Кастрычніцкай акрузе Мінска. У каментары «НН» спадарыня Ганна расказала, што яе не зарэгістравалі праз банальныя апіскі ў бланках. «Напрыклад, людзі пісалі не 2019, а 2009 год. Ці не дзявяты месяц, а дзясяты. Зразумела, што гэта проста апіскі».

«Што казаць, калі кіраўніцтва партыі [АГП — «НН»] зрабіла ўсё магчымае, каб я не стала кандыдаткай. Я не сумнявалася, што ўлады скарыстае шанец не зарэгістраваць мяне праз збор подпісаў. І Лябедзька зрабіў усё магчымае для гэтага. Калі Анатоль Уладзіміравіч крычыць, што ён за свабодныя выбары, то ён сам пахаваў гэтую ініцыятыву, бо менавіта я была распрацоўшчыкам змен у выбарчае заканадаўства».

Ганна Канапацкая плануе абскардзіць рашэнне акруговай камісіі, але не верыць, што гэта дасць плён.

Не зарэгістраваны і патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты, лідар руху «За свабоду» Юрый Губарэвіч.

«Па папярэдніх звестках у рэгістрацыі адмоўлена. (…) Але такой адмовай ЦВК стрэліла сабе ў нагу, даючы мне магчымасць выступу па ТВ у якасці даверанай асобы дзясяткаў кандыдатаў ад Руху «За свабоду», — напісаў ён у фэйсбуку.

Не зарэгістраваная і рэзкі крытык Аляксандра Лукашэнкі, журналістка Ірына Халіп.

Ірына Халіп адрэагавала наступным чынам: «Няўжо вы чакалі, што мяне зарэгіструюць? Адмовілі з яшчэ больш недарэчных прычын, чым Навальнаму і Собаль у Маскве. У іх не было прэтэнзій да праўдзівасці подпісаў. Але, увага, даты на бланках былі прастаўленыя іншай рукой!»

Рашэнне аб нерэгістрацыі Ірына Халіп абскарджваць не збіраецца.

А вось Рыгор Кастусёў зарэгістраваны па Купалаўскай акрузе. Прычым, расказаў ён «Нашай Ніве», у яго адзначылі высокую якасць дакументаў.

Лідар кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў зарэгістраваны ў якасці кандыдата па Дзяржынскай выбарчай акрузе. Дзмітрыеў таксама ішоў на вылучэнне шляхам збору подпісаў.

«Правяралі 200 подпісаў. Вельмі пільна, мне званілі людзі, якія думалі, што гэта робіцца для таго, каб мяне не зарэгістраваць. У выніку знайшлі толькі адзін подпіс з несапраўднымі пашпартнымі данымі», — расказаў «НН» Дзмітрыеў.

Па словах Дзмітрыева, па краіне ўжо вядома, што не зарэгістравалі трох прадстаўнікоў «Гавары праўду»: Іллю Багданава ў Полацку, Андрэя Богдзелева ў Магілёве і Наталлю Шарыпа ў Віцебску.

Каментары41

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны16

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Суднаходства ў Армузскім праліве амаль спынілася, але кітайцы спрабуюць дамовіцца

Украінку, якую асудзілі ў Беларусі па крымінальнай справе, абмянялі на дзвюх грамадзянак Расіі2

Улады Венгрыі перадалі Украіне раней затрыманых інкасатараў4

Хто трапіў у іранскую школу па суседстве з базай КВІР? Вось што пра трагедыю кажуць эксперты32

У Белым доме правялі малебен за Трампа16

Брытні Спірс затрымалі за кіраванне ў нецвярозым стане3

Палітзняволеную Алену Маліноўскую, якую пераарыштавалі на выхадзе з калоніі, урэшце вызвалілі ў зале суда

У Мінску збіраюцца ў чатыры разы павялічыць псіхбальніцу на Бехцерава22

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны16

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць